Марамбіджы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марамбіджы
англ.: Murrumbidgee River
Каля горада Гандагай
Каля горада Гандагай
Характарыстыка
Даўжыня 2172 км
Плошча басейна 165 000 км²
Басейн Мурэй
Басейн рэк Індыйскі акіян
Расход вады 77 м³/с (каля горада Балраналд)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Аўстралійскія Альпы
 · Каардынаты 35°35′07″ пд. ш. 148°36′05″ у. д.HGЯO
Вусце Мурэй
 · Каардынаты 34°43′43″ пд. ш. 143°13′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Australia.svg Аўстралія
Рэгіён Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Новы Паўднёвы Уэльс
Марамбіджы (Аўстралія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Марамбіджы на Вікісховішчы

Марамбі́джы[1] (англ.: Murrumbidgee River) — рака ў Аўстраліі, правы і асноўны прыток ракі Мурэй.

Даўжыня ракі 2172 км. Плошча вадазбору 165 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці (каля горада Балраналд[1]) 77 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім нагор’і ў Аўстралійскіх Альпах, на паўднёвым усходзе штата Новы Паўднёвы Уэльс[2], за 32 км на поўнач ад горада Кіандра (англ.: Kiandra)[2]. Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, потым на поўнач праз Аўстралійскую сталічную тэрыторыю[2]. Асноўны прыток — Лаклан (правы)[1].

Рака суднаходная ў сезон дажджоў ніжэй горада Уога-Уога. У сухі сезон зрэдку перасыхае[1].

На рацэ вадасховішча Барынджак[1] і ГЭС, гарады Канбера, Яс, Уога-Уога, Балраналд.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 2,0 2,1 2,2 Murrumbidgee River // Encyclopaedia Britannica(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 104.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]