Раман Якубавіч Тармола-Мірскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раман Якубавіч Тармола-Мірскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

4 красавіка 1936(1936-04-04)

Месца нараджэння:

Мір, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці:

25 чэрвеня 2011(2011-06-25) (75 гадоў)

Грамадзянства:

Flag of Belarus (1995-2012).svg Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт

Раман Якубавіч Тармола-Мірскі (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка. У 1960 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачання. З 1977 г. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).

Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зняты ў 1982 г.), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 г.).

У 2000-м годзе выйшаў у свет апошні зборнік паэзіі «Прычасце».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раман Якубавіч Тармола-Мірскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.