Перайсці да зместу

Боб Дылан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боб Дылан
англ.: Robert Dylan[1]
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Robert Allen Zimmerman[1]
Дата нараджэння 24 мая 1941(1941-05-24)[2][3][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Бацька Abram Zimmerman[d][4]
Маці Beatrice Stone[d][4]
Жонка Sara Dylan[d][1] і Carolyn Dennis[d][7]
Дзеці невядома, Jesse Dylan[d], невядома, невядома, Jakob Dylan[d] і невядома
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар песень, кінаакцёр, паэт, гітарыст, аўтабіёграф, мастак, музычны прадзюсар, кінарэжысёр, паэт-песеннік, кампазітар, сцэнарыст, дыджэй, акцёр, спявак, радыёвядучы, дызайнер, пісьменнік, музыкант
Гады актыўнасці 1962 — цяпер. час
Пеўчы голас барытон
Інструменты гітара[5], губны гармонік[5], фартэпіяна, вакал[5], Richter-tuned harmonica[d] і nyckelharpa[d]
Жанры Фолк (1962—1964)
Фолк-рок (1965—1966)
Кантры-рок (1967—1970)
Рок (1973—1979)
Хрысціянскі рок (1979—1981)
Рок (1981 — цяперашні час)
Псеўданімы Elston Gunnn, Blind Boy Grunt, Lucky Wilbury/Boo Wilbury, Elmer Johnson, Jack Frost, Jack Fate, Willow Scarlet, Robert Milkwood Thomas, Tedham Porterhouse, Sergei Petrov
Лэйблы Columbia, Asylum
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 2016 Нобелеўская прэмія па літаратуры (2016)
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Афіцыйны сайт

Боб Дылан (англ.: Bob Dylan), пры нараджэнні Роберт Ален Цымерман (англ.: Robert Allen Zimmerman; нар. 24 мая 1941, Дулут, Мінесота) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2016) «за стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі»[8].

Роберт Ален нарадзіўся ў бальніцы Святой Марыі 24 мая 1941 года ў Дулуце ў яўрэйскай сям'і. Бабуля і дзядуля Дылана па бацькоўскай лініі, Ганна Кіргіз і Зігман Цымерман, эмігравалі з Адэсы ў ЗША пасля яўрэйскіх пагромаў 1905 года. Ягоныя бабуля і дзядуля па матчынай лініі, Флорэнс і Бэн Стоўн, былі літоўскімі яўрэямі, што прыбылі да ЗША ў 1902 годзе.

Адзін з вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я г. Спачатку выконваў балады і песні ў традыцыях музыкі кантры (у т.л. «песень пратэсту»), а з 1970-х г. — нярэдка ў стылі рок-музыкі.

Многія яго песні, такія як «Blowin 'in the Wind» і «The Times They Are a-Changin'», сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.

Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле дадзеных апытання часопіса Rolling Stone — з’яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».

На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Раман Яраш[9][10].

Студыйныя альбомы

  • Bob Dylan (1962)
  • The Freewheelin' Bob Dylan (1963)
  • The Times They Are a-Changin' (1964)
  • Another Side of Bob Dylan (1964)
  • Bringing It All Back Home (1965)
  • Highway 61 Revisited (1965)
  • Blonde on Blonde (1966)
  • John Wesley Harding (1967)
  • Nashville Skyline (1969)
  • Self Portrait (1970)
  • New Morning (1970)
  • Pat Garrett & Billy the Kid (1973)
  • Dylan (1973)
  • Planet Waves (1974)
  • Blood on the Tracks (1975)
  • The Basement Tapes (1975)
  • Desire (1976)
  • Street-Legal (1978)
  • Slow Train Coming (1979)
  • Saved (1980)
  • Shot of Love (1981)
  • Infidels (1983)
  • Empire Burlesque (1985)
  • Knocked Out Loaded (1986)
  • Down in the Groove (1988)
  • Oh Mercy (1989)
  • Under the Red Sky (1990)
  • Good as I Been to You (1992)
  • World Gone Wrong (1993)
  • Time Out of Mind (1997)
  • "Love and Theft" (2001)
  • Modern Times (2006)
  • Together Through Life (2009)
  • Christmas in the Heart (2009)
  • Tempest (2012)
  • Shadows in the Night (2015)
  • Fallen Angels (2016)
  • Triplicate (2017)
  • Rough and Rowdy Ways (2020)
  • Shadow Kingdom (2023)

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л https://www.biography.com/people/bob-dylan-9283052 Праверана 11 снежня 2018.
  2. Bob Dylan
  3. Bob Dylan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Geni.com — 2006.
  5. а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  6. http://www.bbc.co.uk/blogs/radioscotland/2011/05/happy-birthday-bob-dylan.shtml
  7. https://www.rollingstone.com/music/music-news/dylans-secret-wife-talks-254789/ Праверана 11 лютага 2024.
  8. The Nobel Prize in Literature 2016. Bob Dylan (англ.)
  9. 4 тэксты па-беларуску
  10. Боб Дылан. Так моцна
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Боба Дылана