Рамень
Выгляд
Ра́мень — тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці умерана халоднага кантынентальнага клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невялікія прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да раменяў адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рамень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).