Расцяробы (балота)
Выгляд
Расцяробы — нізіннае балота ў Петрыкаўскім і Акцябрскім раёнах, у вадазборы р. Пціч. Плошча 2 тысячы га, у межах прамысловага паклада 1,3 тысячы га. Глыбіня торфу да 4,7 м, сярэдняя 1,9 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 17 %. Станам на 1984 год запасы торфу складалі 4,5 млн т. Вялася невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. На балоце асушана дрэнажом 810 га і адкрытай сеткай 600 га, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць. Неасушаныя плошчы пад трыснягом, чаротам, часткова асокамі.
У 2022 г. якая-небудзь інфармацыя аб балоце ці тарфяніку з такой назвай адсутнічае[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Расцяробы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.