Перайсці да зместу

Рафаэл Ледэсма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рафаэл Ледэсма
Поўнае імя Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма
Нарадзіўся 31 снежня 1982(1982-12-31) (41 год)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Бразілія Жувентуды 38 (6)
2004   Бразілія Фламенгу 2 (1)
2004—2005 Партугалія Акадэміка (Каімбра) 16 (2)
2005—2006 Партугалія Эштрэла (Амадора) 4 (0)
2006 Бразілія Атлетыку Мінейру 2 (0)
2006—2008 Літва Каўнас 46 (35)
2009—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 30 (4)
2011   Беларусь Дынама (Мінск) 24 (6)
2012—2013 Літва Судува (Марыямпале) 40 (23)
2013—2014 Рэспубліка Кіпр Этнікас (Ахна) 24 (2)
2014—2015 Мальта Біркіркара 27 (13)
2015—2016 Мальта Сліма Уондэрэрс 19 (3)
2016   Мальта Валета 10 (1)
2016 Мальта Гзіра Юнайтэд 13 (1)
2017 Латвія Елгава 12 (2)
2017—2018 Беларусь Віцебск 26 (7)
2018 Мальта Сан-Гван 4 (1)
2019 Літва Панявежыс 28 (6)
2020—2021 Мальта Араторы Юс (Вікторыя)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 красавіка 2023.

Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма[1] (нар. 31 снежня 1982, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў прафесійную кар’еру ў бразільскім клубе «Жувентуды». У 2004—2006 гадах выступаў у Партугаліі, пасля чаго на кароткі час вярнуўся ў Бразілію, каб потым перабрацца ў склад літоўскага «Каўнаса», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Літвы, у 2008 годзе стаў таксама найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

У 2009 годзе перабраўся ў беларускі клуб МТЗ-РІПА (у наступным годзе змяніў назву на «Партызан»), які меў партнёрскія адносіны з «Каўнасам». Па выніках сезона 2010 года «Партызан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў сувязі з забаронай для легіянераў на выступ у Першай лізе Ледэсма быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Дынама», дзе стаў адным з лідараў каманды.

Па заканчэнні сезону 2011 года «Партызан» спыніў існаванне, і Рафаэл вярнуўся ў Літву, дзе ў сезоне 2012 забіў 20 галоў у чэмпіянаце ў складзе «Судувы». У сезоне 2013/14 гуляў на Кіпры за клуб «Этнікас», а ўлетку 2014 года перабраўся на Мальту, дзе ў складзе розных клубаў стаў чэмпіёнам, уладальнікам Кубка і Суперкубка Мальты.

У першай палове 2017 года выступаў у Латвіі за «Елгаву». У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Віцебска» стаў іграком асновы, у сезоне 2017 у 14 матчах забіў 5 галоў, пераважна ўдарамі са штрафных. У першай палове 2018 года заставаўся адным з лідараў каманды, спрыяў яе знаходжанню ўверсе турнірнай табліцы. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[3].

У верасні 2018 года далучыўся да клуба «Сан-Гван» з другога дывізіёна Мальты[4]. У студзені 2019 года перайшоў у літоўскі «Панявежыс»[5], дзе гуляў да канца сезона 2019. У ліпені 2020 года зноў апынуўся на Мальце, папоўніўшы склад клуба «Араторы Юс», дзе і завяршыў кар’еру летам 20211 года.

Зноскі