Перайсці да зместу

Роберт Бедрань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Бедрань
польск.: Robert Biedroń
дэпутат Сойма Польшчы[d]
8 лістапада 2011 — 8 снежня 2014
Пераемнік Яраслаў Грамадзкі[d]
прэзідэнт Слупска[d]
6 снежня 2014 — 21 лістапада 2018
Папярэднік Мацей Кабылінскі[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
2 ліпеня 2019 — 15 ліпеня 2024
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 студзеня 2012 — 25 студзеня 2015
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 13 красавіка 1976(1976-04-13)[1] (49 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне нерэлігійнасць[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[5], публіцыстыка[5] і civic engagement[d][5]
Узнагароды
Сайт robertbiedron.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Бедрань (польск.: Robert Biedroń, нарадзіўся 13 красавіка 1976 года, Рыманаў, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Быў чальцом сацыял-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Польшча і Саюза дэмакратычных левых сіл. Уваходзіць у Савет дырэктараў польскай Кампаніі супраць гамафобіі. Дэпутат Сойма, затым — прэзідэнт горада Слупска, еўрадэпутат.

Выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта (1999), спецыяльнасць «Грамадзянскае права»; школа правоў чалавека Хельсінкскага Камітэта па правах чалавека (2006), Варшаўскай школы палітычных лідараў (2010). Бакалаўр па эканоміцы ў Казімеж Пуласкім тэхнічным універсітэце ў Радаме (2001 і 2010), магістр паліталогіі ўніверсітэта Варміі і Мазур у Ольштыне (2000).

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Роберт Бедрань — чалец Саюза дэмакратычных левых сіл (СДЛС) кандыдат у Сойм Рэспублікі Польшча, ніжняй палаты польскага парламента. У 2006 годзе перамог на выбарах абласнога Сходу ў Ольштыне. За час сваёй працы ў Сходзе прапанаваў больш 740 паправак у абласны статут, больш 600 з якіх былі прыняты.

У 2006 годзе вінаваціўся ў абразе рэлігійных пачуццяў вернікаў[6], у 2010 годзе — у нанясенні целавых пашкоджанняў супрацоўніку паліцыі падчас дэманстрацыі 11 лістапада 2010 года[7]. У абодвух працэсах быў апраўданы.

У кастрычніку 2011 года на парламенцкіх выбарах Бедрань быў абраны ў Сойм кандыдатам ад Палікоцкага руху, атрымаў 16919 галасоў ад раёна Гдыні[8]. Ён стаў першым адкрытым геем, дэпутатам польскага парламенту[9].

У 2012 годзе стварыў парламенцкую групу, што падтрымлівае эсперанта (PGAE), супрацоўнічае з чальцамі польскай асацыяцыі Эсперанта (EDE — Pollando) у Шчэціне, Гдыні і Мальбарку.

У 2014 годзе выйграў выбары прэзідэнта горада Слупск, атрымаўшы 57 % галасоў[8], стаўшы таксама першым адкрытым геем-кіраўніком польскага горада. У час кіравання Слупскам яго папулярнасць павялічвалася з-за наватарскіх рашэнняў. Бедрань адмовіўся карыстацца службовым аўтамабілем і на працу ездзіў на ровары ці грамадскім транспарце. Акрамя таго, зменшыў зарплаты ўсім гарадскім чыноўнікам і сам на працягу свайго тэрміну паўнамоцтваў меў найменшую зарплату сярод усіх польскіх прэзідэнтаў гарадоў. У Слупску ён заснаваў шмат грамадскіх ініцыятыў і праводзіў рэгулярныя сустрэчы з жыхарамі горада, запрашаючы іх да размовы на канапу, пастаўленую адмыслова для гэтае мэты на галоўнай плошчы.

З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком сацыял-дэмакратычнай партыі «Вясна», якая ў выбарах у Еўрапарламент 2019 атрымала 6,06 % галасоў, і ён стаў еўрадэпутатам. З 26 верасня 2019 старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі[9].

23 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Іллём Салеем  (руск.), беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[10][11].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
Кшыштаф Новак і Роберт Бедрань на «Парадзе роўнасці» ў Варшаве, 2003

Роберт Бедрань пражывае са сваім на тры гады маладзейшым жыццёвым партнёрам Кшыштафам, які з’яўляецца доктарам юрыдычных навук[9].

  • Вясёлкавы лаўр (2000)[12]
  • «Вясёлкавы чалавек» (2004)[13]
  • Адзнака ў рэйтынгу 10 лепшых дэпутатаў штотыднёвіка Polityka сярод польскіх парламенцкіх журналістаў за стараннасць, культуру і ўклад у працу Камітэта юстыцыі (2014)[14]
  • Прэмія «Радыё Ток ФМ» імя Ганны Лашук (2015)[15]
  • Прэмія Кангрэса жанчын за разнастайнасць (2016)[16]
  • 8-е месца ў рэйтынгу лепшых мэраў гарадоў па версіі Newsweek (2016)[17]
  • Нацыянальны ордэн Францыі «За заслугі» (2016)[18]
  • 13-е месца ў рэйтынгу найлепшых мэраў гарадоў Newsweek (2017)[19]
  • Спецыяльная прэмія «Карона роўнасці», уручаная кампаніяй супраць гамафобіі (2021)[20]
  • Alan Turing LGBTIQ+ Awards Premio Especial узнагароджаны фестывалем Culture Business Pride за барацьбу за ЛГБТІК+ людзей, іх правы і бачнасць (2022)[21]
  • Прэмія парламента Еўрапарламента ў катэгорыі «Разнастайнасць, інклюзія і сацыяльны ўплыў» за ўклад і дасягненні ў прасоўванні разнастайнасці і інклюзіі ў Еўропе (2023)[22]

Зноскі

  1. Robert Biedroń // https://pantheon.world/profile/person/Robert_Biedroń Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
  3. https://www.workwithdata.com/person/robert-biedron-1976 Праверана 2 кастрычніка 2024.
  4. http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=027
  5. а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Proces o znieważenie katolików - Robert Biedroń uniewinniony Архівавана 13 снежня 2014.
  7. Robert Biedroń oskarżony o napaść na policjanta Архівавана 12 красавіка 2015.
  8. а б Gay Star News: Poland makes history by electing its first openly gay mayor Архівавана 22 красавіка 2016.
  9. а б в polskieradio.pl
  10. Members of Parliament from Germany, Poland and Switzerland take over godparenthood for Liliya Ulasava, Illia Salei, Vital and Yahor Prakapchuk (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  11. У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя” . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  12. https://www.rmf24.pl/fakty/news-teczowy-laur,nId,115126#crp_state=1/
  13. https://archive.today/LzyK/
  14. https://www.polityka.pl/tygodnikpolityka/ kraj/1592275,1,biedron-kaminski-olejniczak-kogo-jeszcze-wyroznilismy-za-dobre-poslowanie.read/
  15. https://wiadomosci.gazeta.pl/wiadomosci/7,114871,17688447,robert-biedron-laureatem-nagrody-radia-tok-fm.html#Czolka3Img/
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2023. Праверана 6 ліпеня 2023.
  17. https://businessinsider.com.pl/wiadomosci/ranking-prezydentow-miast-2017-newsweek/7pxr3r9/
  18. https://pl.ambafrance.org/Ceremonie-de-remise-de-decorations-a-M-Piotr-Szwedo-M-Robert-Biedron-Mme-Maya/
  19. https://www.newsweek.pl/polska/spoleczenstwo/ranking-prezydentow-miast-n15-2018-kto-jest-najlepszym-prezydentem/b4e9pdm/
  20. https://web.archive.org/web/20220623195850/https://kph.org.pl/korony-rownosci-2021-rozdane/
  21. https://web.archive.org/web/20220623200048/https://lagenda.org/programacion/alan-turing-lgtbiq-awards-2022-2022-tenerife-22246/
  22. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2023. Праверана 6 ліпеня 2023.
  • Nieerotyczny dotyk. O hipokryzji i homofobii kościoła katolickiego w Polsce, [w:] Homofobia po polsku!, Wydawnictwo Sic!, Warszawa. 2004.
  • Polityka, Edukacja, Internet, Służba zdrowia, Kościół katolicki, Sport, [w:] Sytuacja społeczna osób biseksualnych i homoseksualnych w Polsce. Raport za lata 2005 и 2006.
  • Kampania Przeciw Homofobii, Lambda Warszawa, Warszawa. 2007, s. 37-88.
  • Tęczowy elementarz, Wydawnictwo AdPublik, Warszawa 2007, ISBN 978-83-926199-0-1.
  • Pracownia Monitoringu i Rzecznictwa Prawnoczłowieczego (red.), Kampania Przeciw Homofobii, Warszawa. 2008.