Роза Маратаўна Турарбекава
| Роза Маратаўна Турарбекава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 ліпеня 1970 (55 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Павел Усеваладавіч Церашковіч |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Член у |
|
Роза Маратаўна Турарбекава (нар. 15 ліпеня 1970, Алматы) — беларускі палітолаг, палітык. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 ліпеня 1970 года ў г. Алматы (Казахская ССР). Вучылася ў школе № 69, пасля — у гімназіі № 10[2].
У 1992 годзе скончыла Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі, у 1995 годзе — аспірантуру КазДУ[1].
У 1997—1998 гадах — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін Універсітэта «Кайнар» (Казахстан). З 2000 года — дацэнтка кафедры міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта[1].
Звольнена з ўніверсітэта ў 2021 годзе ў час шырокамаштабных палітычных чыстак. Тады, паводле яе, у канцы года прыйшлі спісы ў дэканаты факультэтаў усяго ўніверсітэта, у якіх іх былі пазначаныя асобы, якіх трэба звольніць, панізіць на пасадзе або каго трэба выклікаць на прафілактычную гутарку[3].
Працавала запрошаным прафесарам у ЕГУ (Літва)[4]. Даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Гісенскага ўніверсітэта імя Юстуса Лібіха (Германія), стыпендыят Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Запрошаны прафесар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва ў Астане (Казахстан)[5].
Выступае як пастаянная экспертка ў штотыднёвай праграме Еўрарадыё, каментуе міжнародныя падзеі[6].
Сяброўка міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады 2-га склікання[7].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 30 навуковых публікацый і 85 публіцыстычных матэрыялаў. Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны, праблемы рэгіянальнай бяспекі ў Азіі, знешняя палітыка дзяржаў Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з беларускім этнографам Паўлам Церашковічам[7].
Зноскі
- 1 2 3 4 Роза Турарбекова. Новый образ страны. Особенности внешней политики Турции в отношении постсоветских стран // Беларуская думка, № 4 — 2012
- ↑ Роза Турарбекова . OK.RU. Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Свабода, Радыё. Перад выбарамі ў БДУ ідзе новая хваля рэпрэсій супраць выкладчыкаў, — палітоляг Турарбекава . Радыё Свабода (17 студзеня 2024). Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Роза Турарбекова из Минск – профиль автора, статьи и публикации | IPG Journal. www.ipg-journal.io. Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Роза Турарбекова (руск.). Наше Мнение. Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Роза Турарбекава | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 14 жніўня 2024.
- 1 2 Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай . Наша Ніва (3 снежня 2023). Праверана 23 мая 2024.
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Алма-Аце
- Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Палітолагі Беларусі
- Палітыкі Беларусі