Міхал Ромер
| Міхал Ромер | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 верасня 1778 |
||||||
| Смерць |
14 студзеня 1853 (74 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Ромеры | ||||||
| Бацька | Стэфан Дамінік Ромер[d] | ||||||
| Маці | Ганна з Пацаў[d][1] | ||||||
| Жонка | Рахеля з дэ Раесаў[d][2] | ||||||
| Дзеці | Эдвард Ян Ромер, Севярын Ромер[d], Міхал Стэфан Ромер[d] і Ганна з Ромераў[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Miхал Юзаф Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 1778—14 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1803—1813 гадах прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 1808—1818 --адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 года загадам Напалеона прызначаны прэзідэнтам Вільні, але ў верасні 1812 года пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 1814—1817 гадах — троцкі павятовы маршалак, з 1817 — віленскі губернскі маршалак. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 годзе ўзначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да імператара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў масонства ў Беларусі і Літве, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніх беларуска-літоўскіх лож. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі Валяр’яна Лукасінскага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Тамаша Зана. У маі 1826 года арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу да 1830 года. У 1830—1832 гадах у ссылцы ў Варонежы. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.
Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 301. — 377 с.
- ↑ Jankowski R. Curriculum vitae Henryka de Raësa, oficera cudzoziemskiego z drugiej połowy XVII wieku // Miscellanea Historico-Archivistica — Archiwum Główne Akt Dawnych, 2010. — Т. XV–XVI. — С. 94–95. — ISSN 0860-1054
- ↑ RÖMERIŲ KOPLYČIA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 28 красавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Ромер