Руднае (Капыльскі раён)
Выгляд
Вёска
Руднае
| ||||||||||||||||||||||
Ру́днае[2] (трансліт.: Rudnaje, руск.: Рудное) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус працоўнай школы 1-й ступені. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Молатава, працавала кузня. У ліпені 1942 года вёска спалена гітлераўцамі, загубленыя 8 жыхароў[3]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікараёўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 104 двары, каля 550 жыхароў
- 1917 год — 116 двароў, 663 жыхары
- 1997 год — 180 двароў, 419 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Руднае // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 609. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 609. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руднае (Капыльскі раён)
