Рачкевічы
Выгляд
Вёска
Рачкевічы
| ||||||||||||||||||
Рачке́вічы[1] (трансліт.: Račkievičy, руск.: Рачкевичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1904 годзе дзейнічаў вінакурны завод, а ў 1912 годзе — земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Калініна, працавалі ветраны млын і кузня[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 75 двароў, 451 жыхар
- 1917 год — 79 двароў, каля 500 жыхароў
- 1997 год — 65 двароў, 126 жыхароў
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (нар. 1938) — беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі (1996).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рачкевічы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 609. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 609. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рачкевічы