Рукшанскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рукшанскае
Каардынаты: Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 133,5 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 0,44 км²
Аб'ём 0,00235 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,06 км
Найбольшая глыбіня 15,2 м
Сярэдняя глыбіня 5,3 м
Салёнасць 0,18—0,2 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Плошча вадазбору 3 км²
Рукшанскае (Беларусь)
Рукшанскае
Рукшанскае
Рукшанскае (Віцебская вобласць)
Рукшанскае
Рукшанскае

Рукша́нскае — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Глыбачка.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Рукшанскае складае 0,44 км². Найбольшая глыбіня 15,2 м. Даўжыня возера 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 4,06 км. Аб'ём вады ў возеры складае 2,35 млн м³, плошча вадазбору 3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 м на поўдні да 10 м на паўднёвым усходзе, разараныя. Берагі вадаёма пераважна нізкія. На паўднёвым усходзе берагі зліваюцца з схіламі, у паўночнай і паўднёва-заходняй затоцысплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, ніжэй дно выслана глеем і сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае расліннасцю да глыбіні 3 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м.

Рукшанскае злучана ручаём з возерам Глыбачка, таксама з яго выцякае ручай у возера Доўгае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 439. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)