Рунь (аб’яднанне)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб'яднанне «Рунь» імя св. Аўгусціна — арганізацыя беларускай эміграцыі, створана ў кастрычніку 1949 г. у Лувеі (Бельгія) на з'ездзе беларускай каталіцкай інтэлігенцыі Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі і Францыі. Пазней адкрыты аддзелы ў Італіі і ЗША. Удзельнічалі Ч. Сіповіч, Л. Гарошка, А. Адамовіч, М. Навумовіч, Ф. Бартуль, А. Надсон і іншыя. У 1950 г. увайшло ў міжнародную каталіцкую арганізацыю «Pax Romana».