Руф Фест Авіен
Руф Фест Авіен | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 305[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 375[1][2] |
Грамадзянства | |
Дзеці | Festus[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, Праконсул |
Мова твораў | лацінская мова[4] |
Пастумій Руф Фест Авіен (лац.: Postumius Festus Avienus) — старажытнарымскі паэт, пісьменнік і перакладчык[5] другой паловы IV стагоддзя, родам з Вальсіній (Этрурыя). Прадстаўнік патомнай сенацкай арыстакратыі, праконсул Ахаі і Афрыкі (гады невядомыя).
Заваяваў вядомасць сваім асцярожным стаўленнем да язычніцкай культурнай спадчыны[5].
Мяркуючы па захаваных працах, да гучна дэбатаваных яго сучаснікамі рэлігійных пытанняў Авіен быў зусім абыякавы, хоць сам прытрымліваўся язычніцтва. Акрамя цяпер страчаных твораў, яму належаў перыфраз «Φαινόμενα» Арата, і два вершаваныя перыплы, з якіх «Descriptio orbis terrae» змешчаны ў перыфразе геаграфічнага верша Дзіянісія Перыэгета лацінскімі гекзаметрамі, a «Ora maritima», якая напісана ямбамі і дайшла да нас толькі ва ўрыўках, утрымлівае каштоўны матэрыял, запазычаны са старажытных крыніц, хоць і скажоны пазнейшымі даданнямі.
Вядомыя яго працы «Пра нябесныя з'явы» і «Апісанне марскога ўзбярэжжа» (ад Брэтані (Альбіёна) да Понта Эўксінскага), таксама захавалася 700 радкоў пра атлантычнае ўзбярэжжа Галіі і Іспаніі[6].
Жонку Феста клікалі Плацыдзія, яны мелі некалькі дзяцей, у тым ліку сына па імі Плацыдзій. Сярод продкаў Феста быў Гай Музоній Руф — стоік эпохі Нерона і Веспасіяна.
У яго гонар названы астэроід.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Aviénus // AlKindi
- ↑ Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 190. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Corpus Corporum Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ а б Античный мир. Сост. М. И. Умнов. М.: Олимп, АСТ, 2000
- ↑ И. А. Лисовый, К. А. Ревяко. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Jones, A. H. M. Festus 12 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I : A.D. 260–395. — P. 336-337. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Лацінскія тэксты
- Сведения о Скифии и Кавказе. // ВДИ. 1949. № 4. С. 237—243.
- Авиен. / Пер. С. П. Кондратьева. // Античная география. М.: 1953. С. 324—337.
- В серии «Collection Budé»: Aviénus. Les Phénomènes d’Aratos. Texte établi et traduit par J. Soubiran. 2e tirage 2003. 400 p.
- Amedeo Alessandro Raschieri, L'orbis terrae di Avieno, Acireale-Roma, Bonanno, 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Авиен // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.