Рыгор Іванавіч Бутакоў
Рыгор Іванавіч Бутакоў | |
---|---|
![]() Паштовая марка СССР з серыі «Адміралы Расіі», 1989 | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1820 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1882 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Q21856848? |
Дзеці | Alexander Butakov[d] |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | Адмірал |
Бітвы/войны | Абарона Севастопаля |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Рыгор Іванавіч Бутакоў (27 верасня (9 кастрычніка) 1820, Рыга — 31 мая (12 чэрвеня) 1882, Пецярбург) — расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора, заснавацель тактыкі паравога браненоснага флота.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). З 1837 — на Чарнаморскім флоце. У 1847—1850 праводзіў шырокія гідраграфічныя працы, склаў першую сістэматызаваную лоцыю Чорнага мора. У Крымскай вайне 1853—1856 камандаваў параходафрэгатам «Уладзімір». Падчас абароны Севастопаля 1854—1855 здзяйсняў агульнае камандаванне некалькімі параходафрэгатамі, падтрымліваў карабельнай артылерыяй сухапутныя войскі.
Узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені, шэрагам іншых ордэнаў. З 1856 — ваенны губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 1863—1867 — ваенны аташэ ў Англіі, Францыі і Італіі.
Праводзіў даследаванні асноў тактыкі паравога браненоснага флота (працы «Новыя асновы параходнай тактыкі», «Правілы манеўру паравога карабля» і інш.). У 1867—1877 камандаваў эскадрай браненосных караблёў. У 1867 годзе на сваёй эскадры Р. І. Бутакоў заснаваў першую лабараторыю мінных вопытаў, якая займалася вопытамі і выпрабаваннем гальванічных мін і мін загароды. Пры лабараторыі вяліся тэарэтычныя заняткі, якія з 1874 года былі развітыя ў Мінны афіцэрскі клас і Мінную школу для ніжніх чыноў.
Распрацоўваў тактыку баявых дзеянняў малых суднаў у шхерах Фінскага заліва. У 1874 годзе па праекце Р. І. Бутакова браненосны фрэгат «Петрапаўлаўск» быў упершыню абсталяваны супрацьміннай артылерыяй. У 1877 годзе Р. І. Бутакоў выказаў думку аб тым, што Расія не мае ні браненоснага, ні крэйсерскага флота, мае мноства выдатных, але адзінкавых суднаў, і прапанаваў будаваць крэйсеры і браняносцы серыямі, спраектаванымі ў адпаведнасці з верагоднымі задачамі флатоў, і загадзя рыхтаваць для іх кадры. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў Р. І. Бутакоў распрацаваў правілы пастаноўкі мін на фарватарах, якія ўжыў на практыцы пры міннай абароне Кранштата.
Летам 1878 года Р. І. Бутакоў увёў першы ў свеце шлюпачны трал для выяўлення і знішчэння якарных мін.
У 1878—1881 — начальнік берагавой і марской абароны крэпасці Свеаборг. З 1882 — член Дзяржаўнага Савета.
- Биография адмирала Г.И. Бутакова на сайте "Николаев литературный"[1]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Бутаков Григорий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Флатаводцы Расійскай імперыі
- Удзельнікі Крымскай вайны
- Адміралы Расійскай імперыі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы на марках