Рыгор Арцюшэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Арцюшэнка
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1927(1927-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 2004(2004-05-10) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Рыгор Арцюшэнка (20 кастрычніка 1927, Хойнікі — 10 мая 2004, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька быў рэпрэсіраваны савецкай уладай. З 1943 года сям’я на эміграцыі. Пасля вайны — у беларускім лагеры ў Ватэштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафесійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных ігракоў беларускай каманды «Нёман».

З 1949 года у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі19531956 гадах старшыня Саўт-Рыверскага аддзела АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рыверы беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 19701980-я гадах належаў да Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, член урада (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, цягам 12 гадоў узначальваў карпарацыю «Белер-Мінск». Разам з жонкай Соняй шмат зрабіў для дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы Св. Ефрасінні Полацкай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 395.
  • Сенька, М. С.п. Грыгоры Арцюшэнка (1928—2004) // Беларуская думка. — 2004. — № 53. — С. 58.