Хойнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Хойнікі)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Хойнікі
Сядзіба Аўраамавых.jpg
Сядзіба Аўраамавых
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
12 500 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовыя індэксы
247600, 247601, 247618, 247622-247624
Аўтамабільны код
3
Хойнікі на карце Беларусі ±
Хойнікі (Беларусь)
Хойнікі
Хойнікі (Гомельская вобласць)
Хойнікі

Хо́йнікі[2] (афіц. транс.: Chojniki) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Хойніцкага раёна. За 103 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Чыгуначная станцыя Хойнікі — адгалінаванне Васілевічы — Хойнікі на лініі КалінкавічыГомель. Аўтадарогі на Рэчыцу, Калінкавічы, Брагін. Насельніцтва 12 500 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Напэўна, тапонім «Хойнікі» паходзіць ад «хвоя», «хваёвыя лясы»[3]. Арыгінальная форма назвы — «Хвоиники», пазней паланізаваная. Была яшчэ няўдалая спроба пана Мікалая Харлінскага пераназваць мястэчка ў Новы Харленж на гонар Харленжу — гнязда яго роду ў Люблінскім ваяводстве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча пад назвай Хвоиники, як сяло Брагінскай воласці Кіеўскага ваяводства, датуецца 1532 годам. У кнізе з серыі «Памяць» падаецца дата 1512 год і прыводзіцца нібыта цытата з «апісання межаў Брагінскага графства», але насамрэч пра Хойнікі ў той крыніцы ніякіх звестак няма. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Палазовічаў, Любецкіх, Харлінскіх, Абрамовічаў, Бжазоўскіх, Шуйскіх, Прозараў.

Адміністрацыйна Хойнікі належалі спачатку да Брагінскай воласці Кіеўскага павета і аднайменнага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, з 1569 г. Каралеўства Польскага, ад пачатку XVII ст. — да Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства. У 1-й палове XVII ст., напярэдадні «хмяльніччыны», на беразе ракі Квесі напэўна менавіта пан Максіміліян Бжазоўскі пабудаваў драўляны замак для абароны сваёй маёмасці ад уласных падданых сялян і казакоў. Праіснаваў замак да 2-й паловы XVIII ст., хоць да таго даўно страціў якія-кольвек абарончыя функцыі. У другой палове XVII ст. мястэчка стала цэнтрам воласці, праз яго праходзіў гандлёвы шлях МазырЮравічыБрагінЛюбеч.

Паводле інвентара ад 20 сакавіка 1721 года тутэйшы замак меў 2-павярховую ўязную браму, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай, 1-ы паверх вежы займалі дзве вязніцы па абодва бакі ад уезду, 2-і — невялікая зала з шклянымі вокнамі на драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверха размяшчаўся балкон.

У гады Вялікага сейму (1788-1792) будучы паплечнік Т. Касцюшкі Караль Прозар збудаваў у Хойніках новы сядзібны дом.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Прозараў. І. Урублеўскі, 1897.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хойнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У парэформенны час Хойнікі - цэнтр воласці. Па стане на 1839 тут было 89 двароў, з 1844 праводзіўся кірмаш. На 1849 — 74 двары, дзейнічалі царква, каталіцкая капліца, 3 сінагогі; паштовая станцыя на тракце Мазыр — Брагін — Любеч, 26 крам, 2 піцейныя дамы, конны млын. Побач, у сядзібе Валокі, былі бровар і вятрак. У 1864 у мястэчку 89 двароў, у 1868 — 240 двароў. Па стане на 1886 у Хойніках было 74 двары, царква, капліца, 3 сінагогі, паштовая станцыя, млын, 2 заезныя двары, на 1890 — мяшчанская ўправа, валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, лекарскі ўчастак, народнае вучылішча (з 1863).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хойнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Хойнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі было далучана да РСФСР. 8 снежня 1926 Хойнікі вярнулі БССР, адначасова надаўшы статус раённага цэнтра спачатку ў Рэчыцкай, потым у Гомельскай акрузе, з 1938 г. у Палескай вобласці (цэнтр — Мазыр), з 1954 у Гомельскай вобласці. 29 верасня 1938 мястэчка стала пасёлкам гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 10 лістапада 1967 Хойнікі атрымалі статус горада.

У 1972 да Хойнікаў далучылі вёскі Валокі і Забалацце, у 1989Настолле і Чырвоную Ніву (былую Лянтарню), 1 снежня 2009Малішаў[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1849 — 580 чал., з іх мяшчан 1-га разраду — 4, 2-га — 13, 3-га — 63; 1886 — 580 чал.; 1897 — 2 685 чал.
  • XX стагоддзе: 1906 — 2 685 чал. (1 250 муж. і 1 435 жан.), з іх 717 каталікоў, 299 праваслаўных, 1 668 іўдзеяў[5]; 1909 — 2 891 чал. (338 радзінаў); 1939 — 3,4 тыс. чал.; 1970 — 9,5 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 14,2 тыс. чал.; 2005 — 13,9 тыс. чал.; 2006 — 13,5 тыс. чал.; 2008 — 13,2 тыс. чал.; 2009 — 13,1 тыс. чал.; 2010 — 13,8 тыс.; 2016 — 12 698 чал.[7]; 2017 — 12 500 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, фабрыка мастацкіх вырабаў, аўтарамонтны завод. Гасцініца «Хойнікі». Цэнтр мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, цэнтр творчасці, дом рамёстваў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музей.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Хойніках працуюць ПТВ, 4 сярэднія, спартыўная і музычная школы.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Забудова Хойнікаў злучылася з блізкімі мястэчкамі і вёскамі, у выніку чаго склаліся раёны Старыя Хойнікі, Новыя Хойнікі і паўночна-заходні. Паводле генеральнага плана ўзводзіліся 2—5-павярховыя будынкі. Шматпавярховы мікрараён Юбілейны збудаваны ў Новых Хойніках. Сёння, у сувязі з чарнобыльскай аварыяй, забудова горада адбываецца павольна.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Хойніцкі краязнаўчы музей у былой сядзібе купцоў Аўраамавых

Хойнікі — цэнтр традыцыйнага мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.)[8]. Дзейнічае Хойніцкі краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Хойнікі». У месце пастаўлены помнік Смутку да 10-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Адметныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (1863)
  • Сядзіба Прозараў (XVIII ст.)
  • Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Хойніцкі замак (XVII - XVIII ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 393.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290(руск.) 
  5. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Хойніцкі раён
  6. Хойники // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Хойники // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  9. [1]
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 131.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]