Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыгор Паўлавіч Найдзянкоў)
Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў
Старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй вобласці
сакавік 1918 — снежань 1918

Нараджэнне 1889(1889)
Мінск
Смерць 30 мая 1919(1919-05-30)
Мінск
Дзейнасць палітык

Рыго́р Па́ўлавіч Найдзё́нкаў (1889, Смаленск — 30 мая 1919) — дзяржаўны дзеяч БССР, член урада, старшыня Камісіі па справах палонных і бежанцаў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне — з адносна заможнай сям’і (мелі ўласны дом у Смаленску). Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, праходзіў службу ў арміі. З 1917 года — член смаленскай арганізацыі РСДРП(б).

З сакавіка 1918 года ў Смаленску, старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, старшыня Калегіі па палонных і бежанцах Заходняй камуны. На I з’ездзе КП(б)Б (снежань 1918 г.) абраны ў склад ЦБ КП(б)Б. Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, старшыня камісіі па справах палонных і бежанцаў (Цэнтрапалонбежа Беларусі). На I Усебеларускім з’ездзе Саветаў (люты 1919 г.) абраны членам ЦВК БССР і яго Прэзідыума, на аб’яднаным з’ездзе КП(б)ЛіБ (сакавік 1919 г.) — член ЦК КП(б)ЛіБ.

6 красавіка 1919 года Аргбюро ЦК РКП(б) адхіліла просьбу наркама шляхоў зносін РСФСР Л. Б. Красіна аб адкамандзіраванні яму «т. Найдзянкова з ЦК Літвы і Беларусі». Паводле пастановы ЦВК ЛітБел ССР 23 мая 1919 г. арыштаваны. Вярхоўным рэвалюцыйным трыбуналам пры ЦВК ЛітБел ССР 29 мая 1919 г. абвінавачаны ў тым, што выдаваў сябе за члена РСДРП з 1906 г., што адказныя пасады ў Заходняй вобласці выкарыстоўваў для сваёй выгады. Расстраляны.

Паслужыў прататыпам Найдзянкоўскага ў рамане А. І. Гзоўскага (А. Юнака-Гзоўскага) «Александр Мясникьянц».[1] Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 22 верасня 1998 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Круталевич, В. А. Рождение Белорусской Советской Республики: Провозглашение Республики. Развертывание национально-государственного строительства. Ноябрь 1918 — февраль 1919 г. / Ред.: А. Ф. Хацкевич, И. А. Юхо; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 334, [1] с., 8 л. ил.
  • Селяменеў, В., Скалабан, В. Найдзёнкаў Рыгор Паўлавіч / Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 273. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Сергей Крапивин. Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь (руск.). Naviny.by (7 студзеня 2009).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]