Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў
Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1889 Мінск |
||||||
Смерць |
30 мая 1919 Мінск |
Рыго́р Па́ўлавіч Найдзё́нкаў (1889, Смаленск — 30 мая 1919) — дзяржаўны дзеяч БССР, член урада, старшыня Камісіі па справах палонных і бежанцаў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне — з адносна заможнай сям’і (мелі ўласны дом у Смаленску). Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, праходзіў службу ў арміі. З 1917 года — член смаленскай арганізацыі РСДРП(б).
З сакавіка 1918 года ў Смаленску, старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, старшыня Калегіі па палонных і бежанцах Заходняй камуны. На I з’ездзе КП(б)Б (снежань 1918 г.) абраны ў склад ЦБ КП(б)Б. Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, старшыня камісіі па справах палонных і бежанцаў (Цэнтрапалонбежа Беларусі). На I Усебеларускім з’ездзе Саветаў (люты 1919 г.) абраны членам ЦВК БССР і яго Прэзідыума, на аб’яднаным з’ездзе КП(б)ЛіБ (сакавік 1919 г.) — член ЦК КП(б)ЛіБ.
6 красавіка 1919 года Аргбюро ЦК РКП(б) адхіліла просьбу наркама шляхоў зносін РСФСР Л. Б. Красіна аб адкамандзіраванні яму «т. Найдзянкова з ЦК Літвы і Беларусі». Паводле пастановы ЦВК ЛітБел ССР 23 мая 1919 г. арыштаваны. Вярхоўным рэвалюцыйным трыбуналам пры ЦВК ЛітБел ССР 29 мая 1919 г. абвінавачаны ў тым, што выдаваў сябе за члена РСДРП з 1906 г., што адказныя пасады ў Заходняй вобласці выкарыстоўваў для сваёй выгады. Расстраляны.
Паслужыў прататыпам Найдзянкоўскага ў рамане А. І. Гзоўскага (А. Юнака-Гзоўскага) «Александр Мясникьянц».[1] Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 22 верасня 1998 года.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Круталевич, В. А. Рождение Белорусской Советской Республики: Провозглашение Республики. Развертывание национально-государственного строительства. Ноябрь 1918 — февраль 1919 г. / Ред.: А. Ф. Хацкевич, И. А. Юхо; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 334, [1] с., 8 л. ил.
- Селяменеў, В., Скалабан, В. Найдзёнкаў Рыгор Паўлавіч / Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 273. — ISBN 985-11-0141-9.
- Сергей Крапивин. Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь (руск.). Naviny.by (7 студзеня 2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
- Члены ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Пасмяротна рэабілітаваныя
- Члены ЦВК БССР
- Расстраляныя ў Беларусі
- Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б