Этэльрэд Неразумны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Этэльрэд II Неразумны
Æðelræd II Unræd
Æðelræd II Unræd
12-ы Кароль Англіі
18 сакавіка 978 — 1013
Каранацыя 14 красавіка 979
Папярэднік Эдуард Мучанік
Пераемнік Свен Вілабароды
Кароль Англіі
3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016
Папярэднік Свен Вілабароды
Пераемнік Эдмунд II
 
Дзейнасць манарх
Веравызнанне халкідонства[d]
Нараджэнне каля 8 чэрвеня 968
Смерць 23 красавіка 1016[1][2][3] (47 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Уэсекская дынастыя
Бацька Эдгар, кароль Англіі
Маці Эльфрыда[d]
Жонка Эльфгіфу Ёркская[d] і Эма Нармандская
Дзеці Æthelstan Ætheling[d], Эдмунд Жалезнабокі, Eadred Ætheling[d], Eadwig Ætheling[d], Эдуард Спаведнік, Альфрэд Этэлінг, Гадгіфу Англійская[d], Edgar[d], Edward[d], Ecgberht (?)[d], Eadgyth[d], Ælfgifu[d], Wulfhild[d], unknown daughter (?)[d] і unknown daughter2 (?)[d]

Этэльрэд Неразумны (стар.-англ.: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.

Часы панавання[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прастол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвясціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.

Спадчыннікі[правіць | правіць зыходнік]

У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, атрымаў трон у спадчыну. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спаведнік, таксама быў абраны каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як абгрунтаванне прэтэнзій на англійскую карону.

Мянушка[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ethelred the Unready // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Æthelred II 'the Unready', King of England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aethelred II. // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]