Перайсці да зместу

Рэкта (Клімавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2244
Аўтамабільны код
6
Рэкта на карце Беларусі ±
Рэкта (Клімавіцкі раён) (Беларусь)
Рэкта (Клімавіцкі раён)
Рэкта (Клімавіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Рэкта (Клімавіцкі раён)

Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусаркаўскага сельсавета.

Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Судзілаўскага сельсавета[2].

Вёска знаходзіцца каля паўднёвага берага ракі Рэкта[3].

Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Рэкта, на якой вёска стаіць (такіх назваў на Верхнім Падняпроўі налічваецца пад паўтара дзясятка). Рэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста. Гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[4][5]. У гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
  5. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.