Перайсці да зместу

Рэкта (прыток Лабжанкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэкта
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 69 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°35′47,50″ пн. ш. 32°09′38,50″ у. д.HGЯO
Вусце Лабжанка
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка
 • Вышыня 159,7[1] м
 • Каардынаты 53°32′30,30″ пн. ш. 32°00′22,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лабжанка → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клімавіцкі раён
physical
Рэкта (прыток Лабжанкі)
Рэкта (прыток Лабжанкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Рэ́кта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).

На думку М. Фасмера, рачная назва Рэкта паходзіць ад слова ракатаць і азначае «шумная рака»[2].

На думку У. Тапарова, назва Рэкта балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста. Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis[3].

На думку А. Сабалеўскага, назвы Рэкта, Рэхта роднасныя са ст.-іран. назвай ракі Rahā, ст.-інд. rasa «раса, паток», слав. роса, орошати, старажытнай назвай Волгі Ра[4].

Б. Махоцін назвы тыпу Рэкта звязвае са словам рака[5].

На думку Э. Мурзаева, назва ракі Рэхта ў Пасожжы паходзіць ад украінскага рехта «прыток ракі»[6].

На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў літ. rišti «звязваць, развязваць» і слав. *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкамі[7].

На думку У. Тапарова, цікавыя выпадкі рознага словаўтваральнага афармлення адной гідранімічнай асновы: Чачэра — Чычата — Чэкень (-р- : -т- : -н-)[8]. У Літве ёсць рэкі Kek-upys, Keklys. На думку А. Ванагаса, гэтыя назвы могуць быць звязаныя з літ. kekė «гронка», kekulas «камяк»[9].

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Рэкта. Упадае ў Лабжанку за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Рэкта, Чапелькі, Паўлавічы, Лазовіца, Шумоўка. Каля вёскі Лазовіца на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 465.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
  4. А. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. 1924. С. 280.
  5. Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
  6. Э. М. Мурзаев Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 481
  7. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  8. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
  9. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.