Рэкта (прыток Сянны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэкта
Характарыстыка
Даўжыня 10 км
Басейн 28 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°29′04,80″ пн. ш. 31°27′31″ у. д.HGЯO
Вусце рака Сянна
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Пільня
 • Вышыня каля 141[1] м
 • Каардынаты 53°27′27,70″ пн. ш. 31°21′36,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Чэрыкаўскі раён
physical
Рэкта (прыток Сянны)
Рэкта (прыток Сянны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Рэ́кта — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сянна (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Рэкта балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста.

Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[2][3].

Блізкім чынам матываваныя і вядомыя на Верхнім Падняпроўі, Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы рачныя назвы з коранем Kek- (Чачора, Чэчэна, Чэчэта, Чэчэль), разам з іх літоўскімі аналагамі Kek-upys, Keklys[4][5]. Гэтыя назвы звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак).

Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне "сціскання" (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай "сціскання" адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6].

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км. Плошча вадазбору 28 км². Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рака пачынаецца прыкладна за 2,8 км у напрамку на поўнач ад вёскі Галоўчыцы, упадае ў Сянну на ўсход ад вёскі Пільня.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
  3. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.
  5. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 411. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]