Перайсці да зместу

Рэспубліка Афганістан (1973—1978)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Афганістан
пушту: د افغانستان جمهوریت
Сцяг
Сцяг
Гімн: Гімн Афганістана
< 
 >
ліпень 1973 — красавік 1978

Сталіца
Мова(ы) таджыкская мова
Афіцыйная мова пушту і дары
Грашовая адзінка Афгані
Плошча
  • 647 500 км²
Форма кіравання аднапартыйная сістэма і Прэзідэнцкая рэспубліка

Рэспубліка Афганістан (пушту: د افغانستان جمهوریت, дары: جمهوری افغانستان) — назва першай рэспублікі ў Афганістанe у 1973—1978 гадах.

У ліпені 1973 года, падчас знаходжання караля Мухамэда Захір Шаха з візітам у Італіі, яго стрыечны брат і былы прэм’ер-міністр Мухамед Дауд арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў у краіне рэспубліканскі ўрад. Раней Дауд з’яўляўся прэм’ер-міністрам, аднак быў вымушаны сысці ў адстаўку з урада Захір Шаха ў 1963 годзе. Кароль прыняў рашэнне адмовіцца ад пасады, каб пазбегнуць грамадзянскай вайны.

Афганскі народ не быў задаволены праўленнем караля і спачатку пазітыўна паставіўся да перавароту і абвяшчэння ў краіне Рэспублікі.

Унутраная палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля поспеху дзяржаўнага перавароту 1973 Мухамед Дауд стаў прэм’ер-міністрам краіны. З 14 лютага 1977 года ён з’яўляўся таксама прэзідэнтам Афганістана.

У 1973 годзе былы прэм’ер-міністр Афганістана Мухамед Хашым Майвандваль быў арыштаваны за змову супраць Дауда. Хоць лічыцца, што ён скончыў жыццё самагубствам у турме да суда, шырока распаўсюджана меркаванне, што ён быў закатаваны да смерці людзьмі Дауда.

Спачатку Дауд супрацоўнічаў з пракамуністычнымі левымі палітыкамі і нават атэістамі, чым аднавіў супраць сябе кансерватараў і ісламістаў, якія абвясцілі яго ўладзе джыхад (1975). Іх паўстанні былі рашуча і жорстка падушаныя ўрадавымі войскамі ў 1976 годзе.

У 1974 годзе Дауд стварыў Нацыянальна-рэвалюцыйную партыю Афганістана (НРПА). Неўзабаве ў краіне сфармаваўся аўтарытарны аднапартыйны рэжым, які стаў варожым для афганскіх камуністаў.

У студзені 1977 года была скліканая Лоя-Джырга, якая зацвердзіла новую Канстытуцыю і стварэнне прэзідэнцкай рэспублікі.

Дауд не правёў радыкальных і наогул якіх-небудзь унутраных ці эканамічных пераўтварэнняў, узровень жыцця ў краіне не павысіўся. Нягледзячы на гэта, гады кіравання Дауда былі для Афганістана даволі мірнымі і з’яўляліся папярэднімі перад крывавай грамадзянскай вайной.

Рэжым Дауда быў зрынуты ў выніку Саурскай рэвалюцыі 27—28 красавіка 1978 года. Самога Дауда забілі. Першая Афганская Рэспубліка лягла і была заменена Дэмакратычнай Рэспублікай.

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Абвешчаная Даудам палітыка недалучэння да якога-небудзь вайсковага альянсу неўзабаве пасля перавароту 1973 года сустрэла пазітыўнае стаўленне з боку СССР. Але ў 1977—1978 гадах адносіны Афганістана з гэтай краінай пагоршыліся з-за палітыкі збліжэння рэжыму Дауда з Пакістанам і Іранам.

У 1976 годзе Дауд абвясціў сямігадовы эканамічны план развіцця, у рамках якога пачаў запытваць фінансавую дапамогу ў краін Персідскага заліва і Блізкага Усхода пры адначасовай адмове ад яе з боку СССР.

У красавіку 1977 года Дауд наведаў з афіцыйным візітам СССР. Візіт скончыўся няўдала. Пасля яго Афганістан пазапаўнялі агенты пакістанскіх і іранскіх спецслужбаў, чаму не перашкаджаў Дауд, якому патрэбныя былі саюзнікі ў барацьбе з камуністычнай апазіцыяй. На Чэрвень 1978 года быў запланаваны візіт у Афганістан іранскага шаха, а на верасень — візіт Дауда ў ЗША. Насуперак усяму гэтаму кіраўніцтва СССР не было асабліва рада Саурской рэвалюцыі, арганізаванай сіламі Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА).

Зноскі

  • Peter R. Blood, ed. Daoud's Republic, July 1973 — April 1978 // Afghanistan (англ.). — Washington: GPO, 2001.
  • History of Afghanistan. — HowStuffWorks. — InfoSpace LLC.