Рэспубліка Фіуме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рэспубліка Фіуме, пазней Італьянскае рэгенцтва Карнара (італ.: Reggenza Italiana del Carnaro) — непрызнаная дзяржава, створаная Габрыэле Д’Анунцыа ў г. Фіуме.

Прычыны ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Д’Анунцыа на паштовай марцы 1920 года

Падчас Першай сусветнай вайны, Італія заключыла пакт з саюзнікамі — Лонданскае пагадненне (1915), у якім ей абяцалі перадаць усё Аўстрыйскае прымор’е, акрамя г. Фіуме. Пасля вайны, на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919), гэтае размежаванне тэрыторыі было пацверджана і Фіуме застаўся за межамі італьянскай дзяржавы.

Габрыэле Д’Анунцыа быў раззлаваны здачай горада. 12 верасня 1919 г. ён узначаліў групу вайскоўцаў колькасцю каля 2600 чалавек, у асноўным ветэранаў бітвы пры Ізонца. Гэтая сіла зладзіла захоп горада, прымусіўшы выйсці з горада амерыканскі, брытанскі і французскі войсковы кантынгент. Гэты паход, які пачаўся у Ронкі-дэй-Леджанары, стаў вядомы пад назвай Імпрэса ды Фіуме.

Габрыэле Д’Анунцыа (пасярэдзіне) з некаторымі з легіянераў у Фіуме. 1919

год

У той жа дзень Д’Анунцыа абвясціў, што далучыў горад да Каралеўства Італіі. Яго з захапленнем вітала італьянскае насельніцтва Фіуме. Супраць падобных дзеянняў выступіў урад Італіі. Італія ініцыявала блакаду Фіуме, патрабуючы здаць паўстанцаў. Падчас свайго знаходжання ў Фіуме ў верасні 1919 г. Філіпа Тамаза Марынеці назваў кіраўнікоў захопу горада «наступаючымі дэзертырамі» (disertori in avanti).

Перамір’е[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня ўрад Італіі прапанаваў перамір’е, прызнаючы імкненне Фіуме да далучэння і абяцаючы, што дасць згоду, калі падобнае жаданне выкажа насельніцтва горада[1]. 11 і 12 снежня Д’Анунцыа сустрэўся з Петра Бадоліа, каб паспрабаваць атрымаць дадатковыя саступкі. Бадоліа адмовіўся, і Д’Анунцыа заявіў, што будзе падаваць прапанову аб перамір’і ў Нацыянальную раду Італіі ў Фіуме. Нацыянальная рада прыняла гэтую прапанову 15 снежня[2].

Пасля рашэння Нацыянальнай рады, Д’Анунцыа звярнуўся да натоўпу ў пяць тысяч чалавек і заклікаў іх адмовіцца ад перамір’я, паабяцаўшы паставіць гэтае пытанне на плебісцыт. Плебісцыт адбыўся 18 снежня, і, нягледзячы на парушэнні, вынікі былі пераважна на карысць пагаджэння. Урэшце, Д’Анунцыа анулюе вынікі, спысылаючыся на парушэнні на выбарчых участках і абвясціў, што будзе прыняць канчатковае рашэнне сам. Дамова была адхілена.

Рэгентнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг

8 верасня 1920 г. Д’Анунцыа абвясціў горад Італьянскім рэгенцтвам Карнара з новай канстытуцыяй, якая мела некаторыя элементы, якія пазней паўплывалі на італьянскі фашызм. Напрыклад, ён стаў дыктатарам з прозвішчам Камандантэ.

Назва Карнара ўзята ад назвы заліва, дзе знаходзіцца горад. Падобнае пашыренне ў назве мела мэту уключыць у склад дзяржавы востраў Крк. Адзінай дзяржавай, якая прызнала Італьянскі рэгіён Карнара, быў Савецкі Саюз.

Канстытуцыя[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя, якая спалучала ў сабе анархісцкія, прафашысцкія і дэмакратычныя рэспубліканскія ідэі.

Карпаратывізм[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя стварыла карпаратывісцкую дзяржаву з дзевяццю карпарацыямі, якія прадстаўлялі розныя галіны эканомікі, дзе ўступ быў абавязковым, а таксама сімвалічную дзясятую карпарацыю, распрацаваную Д’Анунцыа, каб прадстаўляць «вышэйшых людзей» (напрыклад, паэтаў). Астатнія дзевяць былі:

  • Работнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі
  • Маракі
  • Гандляры
  • Прамысловыя і сельскагаспадарчыя тэхнікі
  • Прыватныя бюракраты і адміністратары
  • Настаўнікі і студэнты
  • Юрысты і лекары
  • Дзяржаўныя служачыя
  • Работнікі карпарацыі

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўчая ўлада складалася з 7 міністэрстваў:

  • Замежных справаў
  • Казны
  • Адукацыі
  • Паліцыі і юстыцыі
  • Абароны
  • Дзяржаўнай эканомікі
  • Працы

Заканадаўства[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчая ўлада мела выгляд двухпалатнага заканадаўчага органа. Сумесныя сесіі абодвух саветаў (Arengo del Carnaro) адказвалі за дагаворы з замежнымі дзяржавамі, за папраўкі ў канстытуцыю і прызначэнне дыктатара ў надзвычайнай сітуацыі.

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Судовая ўлада ўскладалася на суды:

  • Вярхоўны суд (Corte della Ragione)
  • Агульны суд (Buoni Uomin)
  • Працоўны суд (Giudici del Lavoro)
  • Грамадзянскі суд (Giudici Togati)
  • Крымінальны суд (Giudici del Maleficio)

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

На Беніта Мусаліні паўплывалі часткі канстытуцыі і стыль кіраўніцтва Д’Анунцыа ў цэлым. Ён быў апісаны як Іаан Хрысціцель італьянскага фашызму[3], бо практычна ўвесь рытуалізм фашызму быў прыдуманы Д’Анунцыа ў час яго акупацыі Фіуме і яго кіраўніцтва Італьянскім рэгенцтвам Карнара[4].Сюды ўваходзілі рымскі салют, крыкі "Эя, эя, эя! Алала! ", выкарыстанне рэлігійных сімвалаў у новых свецкіх умовах.

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Фіуме праіснавала да 1924 г., калі горад быў афіцыйна далучаны да Каралеўства Італіі ў адпаведнасці з умовамі Рымскай дамовы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ledeen, Michael A. (2002). D'Annunzio: The First Duce. New Brunswick, NJ: Transaction Publishers. pp. 134. 
  2. Ledeen, Michael A. (2002). D'Annunzio: The First Duce. New Brunswick, NJ: Transaction Publishers. pp. 135-136. 
  3. D'Annunzio: the First Duce. 
  4. The Anatomy of Fascism. https://archive.org/details/anatomyoffascism00paxt_0/page/59.