Перайсці да зместу

Рэчкі (Даўгінаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рэчкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222424
Аўтамабільны код
5
Рэчкі (Беларусь)
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі (Мінская вобласць)
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі (Вілейскі раён)
Рэчкі
Рэчкі

Рэ́чкі[1] (трансліт.: Rečki, руск.: Речки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

У канцы XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць графа Л. Агінскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў складзе маёнтка Мільча М. Тышкевіча, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. вёска ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Мільчанскім сельсавее, створаны калгас імя Леніна.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі.

З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай абласцях. У лістападзе 1949 г. новаўтвораны калгас імя Леніна. З 25 снежня 1962 г. ў Вілейскім раёне, з 17 сакавіка 1977 г. ў Даўгінаўскім сельсавеце[3]. Землі ў складзе калгаса «Барацьбіт».

  • 1800 год — 45 жыхароў, 6 двароў.
  • 1897 год — 130 жыхароў, 22 двары.
  • 1921 год — 138 жыхароў, 25 двароў[4].
  • 1931 год — 145 жыхароў, 28 двароў[5].
  • 1960 год — 130 жыхароў.
  • 1988 год — 40 жыхароў, 21 двор.
  • 2003 год — 25 жыхароў, 12 гаспадарак.
  • 2008 год — 13 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2009 год — 14 чал.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58