Апенькі (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Апенькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222424
Аўтамабільны код
5
Апенькі на карце Беларусі ±
Апенькі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Апенькі (Вілейскі раён)
Апенькі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Апенькі (Вілейскі раён)

Апе́нькі[1] (трансліт.: Apieńki, руск.: Опеньки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 47 км на поўнач ад горада Вілейкі, 28 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 134 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Л. Каменскага, у 1861 годзе ў маёнтку Сасноўшчына Казлоўскага. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У студзені 1950 года створаны калгас імя Катоўскага. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе саўгаса «Даўгінава», працавалі бібліятэка, магазін.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 45 жыхароў, 7 двароў.
  • 1897 год — 80 жыхароў, 18 двароў.
  • 1908 год — 116 жыхароў.
  • 1921 год — 129 жыхароў, 22 двары[3].
  • 1931 год — 139 жыхароў, 23 двары[4].
  • 1960 год — 175 жыхароў.
  • 1988 год — 82 жыхары, 37 двароў.
  • 2003 год — 40 жыхароў, 27 гаспадарак.
  • 2008 год — 29 жыхароў, 19 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]