Раіса Львоўна Чарахоўская
Раіса Львоўна Чарахоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 2010 (94 гады) |
Раіса Львоўна Чарахоўская (1 мая 1916, г. Адэса, Украіна — 3 чэрвеня 2010) — украінская і расійская артыстка балета, дзяячка самадзейнага мастацтва, педагог; заслужаны работнік культуры Беларусі (1982).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Адэскі музычна-тэатральны тэхнікум (1933). 3 1934 салістка балета Адэскага і Новасібірскага тэатраў оперы і балета, Омскай філармоніі, педагог-балетмайстар Маскоўскага тэатра імя Я. Вахтангава. У 1956—91 арганізатар і мастацкі кіраўнік Мінскай дзіцячай народнай балетнай студыі «Мара» пры Палацы культуры Белсаўпрофа. Аўтар і пастаноўшчык харэаграфічных кампазіцый, танцаў, дзіцячых балетаў у студыі «Мара», лібрэта балета «Альпійская балада» Яўгена Глебава. Сярод яе вучняў балерына, народная артыстка Беларусі Інэса Душкевіч.
Пахавана на Усходніх могілках у Мінску.
Выбраная бібляграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Танцевать могут все / Р. Л. Череховская. — Минск: Народная асвета, 1973.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).