Саадзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абу Мухамад Муслім ад-Дзін ібн Абд Алах Саадзі Шыразі
Шаблон:Lang-fa2
Sadi in a Rose garden.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Мусліхадзін ібн Абдалах ібн Мушрыфрадзін

Псеўданімы:

Саадзі

Дата нараджэння:

1210-я[1]

Месца нараджэння:

Шыраз, Цэнтральны бахш[d], Shiraz County[d], Фарс[d], Іран

Дата смерці:

1291[2][3] ці 1292[4][5][3]

Месца смерці:

Шыраз, Цэнтральны бахш[d], Shiraz County[d], Фарс[d], Іран

Грамадзянства:

Іран

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэзія, літаратура

Кірунак:

ісламскі містыцызм, этыка

Жанр:

газэль

Мова твораў:

персідская

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Абу Мухамад Муслім ад-Дзін ібн Абд Алах Саадзі Шыразі (перс. ابومحمد مصلحالدین بن عبدالله سعدی شیرازی; каля 1181-1291) — персідскі паэт-мараліст, прадстаўнік практычнага, жыццёвага суфізма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жыццё Саадзі падзяляюць на тры перыяды: школьны (1205-1226), падарожны (1226-1256) і шэйхскі (1256-1291). Мянушка «Саадзі» паходзіць ад імя атабека Фарса Саадзі ібн Зангі (1195-1226), якому служыў яшчэ бацька паэта, які рана памёр, і які прыняў удзел у выхаванні Мусліма ад-Дзіна. Пад апекай Саадзі ібн Занги Муслім ад-Дзін паступіў у медрэсэ Нізамія ў Багдадзе. Вучыўся ў суфійскіх шэйхаў і імкнуўся прасякнуцца іх аскетычнымі ідэаламі. Аднак вершы, напісаныя Саадзі у той час, дыхаюць юнацкай любоўю да жыцця і яго радасцяў; і сам ён у старасці прызнаваўся, што ўсе перакананні шэйха Абуль-Фараджа Джузіі не маглі яго вылечыць ад любові да музыкі. Нашэсце манголаў на Іран і зрыньванне Саадзі ібн Зангі ў 1226 годзе прымусіла Саадзі бегчы, і на працягу 30 гадоў лёс, поўны усякіх выпрабаванняў, бесперапынна кідаў яго то ў адзін, то ў другі канец мусульманскага свету. У Індыі, у Суменаце, для захавання свайго жыцця Саадзі прытворна прыняў веру зараастрызму і потым бег, забіўшы каменем вартавога жраца. У Мецы, большай часткай пешшу, Саадзі пабываў 14 разоў. Дзякуючы бліскучым ведам класічнай арабскай мовы ён стаў прапаведнікам ў Дамаску і Баальбеку, але пачаў стамляцца светам і адасобіўся ў пустыні пад Іерусалімам. Тут ён трапіў у палон да крыжакоў, якія перавезлі яго на сірыйскае ўзбярэжжы, у Трыпалі, і прымусілі там рыць акопы для крэпасці. Яго за 10 чырвонцаў выкупіў адзін знаёмы багацей з Алепа, прывёз да сябе і жаніў на сваёй нягеглай і сварлівай дачкі. Ратуючыся ад невыноснага сямейнага жыцця, Саадзі збег у Паўночную Афрыку. Пасля Саадзі апынуўся ў родным Шыразе (1256) і пад заступніцтвам Абу-Бекра, сына нябожчыка Саадзі, пражыў у Падгародным манастыры да канца жыцця.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118604716 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. А. Крымский Саади // Энциклопедический словарь СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1899. — Т. XXVIII. — С. 2–4.
  3. 3,0 3,1 Yarshater E. Encyclopædia Iranica — 1982. — ISBN 978-1-56859-050-9
  4. H. E. Sa‘dī // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 23.
  5. Record #119232476 // общий каталог Национальной библиотеки Франции

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]