Перайсці да зместу

Сабін Дрэгой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабін Дрэгой
рум.: Sabin Drăgoi
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1894(1894-06-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1968(1968-12-31)[2] (74 гады)
Месца смерці
Краіна  Румынія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у

Са́бін Дрэго́й (рум.: Sabin Drăgoi; 6 чэрвеня 1894, г. Сэліштэ, Румынія — 31 снежня 1968) — румынскі кампазітар, фалькларыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1953). Член-карэспандэнт Акадэміі Румыніі (1953). Лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Румыніі (1950, 1952).

Вучыўся ў 19191920 гадах у Клужскай кансерваторыі, у 19201922 гадах удасканальваўся ў Пражскай кансерваторыі. У 19241942 і 19461950 гадах прафесар кансерваторыі ў Тымішаары, у 19251943 гадах яе таксама дырэктар. У 19401947 гадах дырэктар Опернага тэатра ў Тымішаары.

У 19501952 гадах прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 19501964 гадах дырэктар Інсытута фальклору ў Бухарэсце

У творчасці апіраўся на румынскія сялянскія песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для струннага аркестра (1928), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1941); харавыя творы, музыка да кінафільмаў.

Відны даследчык румынскага фальклору, запісаў каля 3000 народных мелодый. Аўтар апрацовак народных мелодый для фартэпіяна і голасу з фартэпіяна, зборнікаў народных песень (калядкі, дойны), артыкулаў.

Зноскі

  1. Sabin V. Drăgoi // MAK
  2. Sabin Dragoiu // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.