Савецка-чэхаславацкі дагавор аб узаемадапамозе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дагавор аб узаемнай дапамозе паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных рэспублік і Рэспублікай Чэхаславацкай (Smlouva o vzajemne pomoci mezi republikou Ceskoslovenskou a Svazem Sovetskych Socialistickych republik) — дагавор, падпісаны ў Празе 16 мая 1935 года паўнамоцнымі прадстаўнікамі СССР і Чэхаславакіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кантакты паміж Масквой і Прагай пачаліся яшчэ ў красавіку 1935 года, але па патрабаванні чэхаславацкага боку падрыхтоўка праекта дагавора была пастаўлена ў залежнасць ад зыходу савецка-французскіх перамоў. У пачатку мая былі ўзгоднены асноўныя артыкулы савецка-чэхаславацкага пакта аб узаемадапамогі, і 16 мая 1935 года дакумент быў падпісаны ў Празе паслом СССР у Чэхаславакіі С. С. Александроўскім і Прэзідэнтам Чэхаславацкай Рэспублікі Э. Бенешам[1].

Асноўныя палажэнні савецка-чэхаславацкага дагавора ідэнтычныя палажэнням савецка-французскага дагавора 1935 года. Выключэнне складала толькі 2-і артыкул пратакола аб падпісанні дагавора, дзе гаварылася, што абодва ўрады прызнаюць, «…што абавязацельствы ўзаемнай дапамогі будуць дзейнічаць паміж імі толькі пры наяўнасці ўмоў, прадугледжаных у дадзеным дагаворы, дапамога Боку — ахвяры нападу будзе аказана з боку Францыі». Як падкрэсліваў міністр замежных спраў Чэхаславакіі К. Крофта, настойваючы на ўключэнні ў дагавор фразы пра тое, што абавязацельствы пакта распаўсюджваюцца на Чэхаславакію толькі ў тым выпадку, калі будзе дзейнічаць Францыя, міністр замежных спраў Э. Бенеш хацеў «прадухіліць аўтаматычнае дзеянне пакта»[1]. Савецка-чэхаславацкі дагавор быў неадкладна ратыфікаваны абодвума бакамі. Абмен ратыфікацыямі быў здзейснены 8 чэрвеня 1935 года, у час знаходжання Бенеша ў Маскве

Бакі бралі абавязацельствы праводзіць неадкладныя кансультацыі пры ўзнікненні пагрозы ці небяспекі нападу якой-небудзь еўрапейскай дзяржавы на СССР ці Чэхаславакію і аказваць узаемную дапамогу ў выпадку прамой агрэсіі супраць дагаворных дзяржаў. Тым самым дагаворы СССР з Францыяй і Чэхаславакіяй набывалі характар траістага пагаднення, якое магло стаць асновай для стварэння калектыўнай бяспекі ў Еўропе. 11 мая Савет Балканскай Антанты выказаўся за распрацоўку Дунайскага пакта з мэтай гарантаваць незалежнасці Аўстрыі, у якім меркаваўся ўдзел СССР, Францыі, Італіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і краін Балканскай Антанты. Урад СССР даў сваю згоду на перамовы, прапанаваўшы ў ліку краін-удзельніц таксама Венгрыю. Папярэднія перамовы па заключэнні пактаў аб узаемадапамогі ў 1935 годзе праходзілі паміж Савецкім урадам і ўрадамі Турцыі, Румыніі і Латвіі. Але і гэтыя перамовы не прывялі да станоўчых вынікаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Коллектив авторов 1939 год: Уроки истории // М.: Мысль. — 1990. — ISSN 5–244–00282–1.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікікрыніц
У Вікікрыніцах ёсць поўны тэкст дагаворы
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.