Салават Юлаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Салават Юлаеў
башк.: Салауат Юлай улы
Помнік у г. Уфа, Башкартастан
Помнік у г. Уфа, Башкартастан
Род дзейнасці:

вайсковы дзеяч, паэт

Дата нараджэння:

16 чэрвеня 1754(1754-06-16)

Месца нараджэння:

в. Цякеева, Шайтан-Кудзееўская воласць, Сібірская дарога, Уфімская правінцыя, Арэнбургская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

26 верасня 1800(1800-09-26) (46 гадоў)

Месца смерці:

Балтыйскі Порт, Эстляндская губерня, Расійская імперыя

Бацька:

Julai Aznalin[d]

Commons-logo.svg Салават Юлаеў на Вікісховішчы

Салава́т Юла́еў (башк.: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан8 кастрычніка 1800, Рогервік, цяпер г. Пальдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[1].

У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу з Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5 снежня 1774 г. Салават Юлаеў узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастрычніку 1775 г. адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Пальдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. С. 94

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]