Салавацкі раён
Выгляд
Салавацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Салауат районы | |||||
| |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 31 студзеня 1935 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+5 і YEKT | ||||
Тэлефонны код | 34777 | ||||
Паштовыя індэксы | 4524ХХ | ||||
![]() |
Салава́цкі раён (руск.: Салаватский район; башк.: Салауат районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Малаяз.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Салавацкі раён мяжуе з Кігінскім, Нурыманаўскім і Дуванскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2182,22 км². Асноўная частка тэрыторыі размешчана на водападзеле рэк Юрузань і Ай. Па паўднёва-ўсходняй частцы цягнуцца хрыбты заходняга схілу Урала.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Салавацкі раён быў утвораны ў 1935 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 24196 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (66,6 %), далей ідуць татары (22,4 %) і рускія (10 %).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салавацкі раён
- Старонка на партале Башкартастана Архівавана 20 лютага 2020. (руск.)