Салака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Салака
Silakka.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clupea harengus membras Linnaeus, 1761

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161726
EOL  1229160

Сала́ка[1], або Селядзец балтыйскі[1], (Clupea harengus membras) — рыба сямейства Селядцовыя (Clupeidae), балтыйскі падвід атлантычнага селядца (Clupea harengus).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 20 см, важыць 25—50 г.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Балтыйскім моры, у яго прэснаводных Куршскім і Калінінградскім залівах і прэсных водах некаторых азёр Швецыі. Сілкуецца дробнымі ракападобнымі. Трымаецца заўсёды зграямі, пераважна ў верхніх пластах вады (пелагічная рыба). Палавая спеласць надыходзіць у салакі ва ўзросце двух-трох гадоў. Жыве да 11 гадоў. Асноўную масу ва ўловах складаюць асобіны ва ўзросце двух-чатырох гадоў, даўжынёй 14—16 см. Салаку ўтварае лакальныя статкі, якія трымаюцца асобных участкаў мора ці заліваў, існуюць таксама «сезонныя» расы, якія адрозніваюцца тэрмінамі нерасту. Адрозніваюць 2 расы: вясновую і восеньскую. Вясновая раса салакі кідае ікру ў маі — чэрвені на глыбіні да 5—7 м; ікра донная. Восеньская раса нешматлікая, кідае ікру ў жніўні — верасні ў аддаленні ад берагоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]