Саламон Яфімавіч Шульман
Саламон Яфімавіч Шульман | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2017 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Ніна Генрыхаўна Уфлянд[d] |
Жонка | Таццяна Яўгенаўна Самойлава |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, кінарэжысёр |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саламон Яфімавіч Шульман (вядомы таксама як Сол Шульман і Сямён Шульман; 20 студзеня 1936, Бабруйск — 6 верасня 2017, Мельбурн)[1] — празаік, сцэнарыст і кінарэжысёр, падарожнік[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка біялогіі Яфіма Ізраілевіча Шульмана[3] і ўрача-педыятра Ніны Генрыхаўны Уфлянд (1902—1989)[4].
Маці нарадзілася ў Глуску ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі, Бабруйскім медвучылішчы, Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце (у вядомага псіхіятра і псіханеўролага К. І. Платонава ). Працавала медработнікам у Стрэшыне, у 1926 годзе адкрыла першую дзіцячую кансультацыю ў Глуску, у 1929 годзе прызначана загадчыцай і тэрапеўтам новай Бабруйскай акруговай амбулаторыі, потым перайшла ў гарадскі дзіцячы дыспансер.[4]
У 1941 годзе маці з Саламонам і дачкой здолела ўцячы з Бабруйска. Бацька раней быў мабілізаваны. Дзед па маці забіты у першыя дні акупацыі, баба — у гета ў 1942 годзе. Ваенны час прайшоў у Сярэдняй Азіі, маці працавала ў розных медустановах, у т.л. галоўным урачом дзіцячага косцева-туберкулёзна-лёгачнага санаторыя у Бухары. У 1944 годзе сям’я прыехала ў Мінск, потым вярнулася Бабруйск.[4]
Са студзеня 1945 года маці галоўны ўрач Бабруйскага тубдыспансера[5], пазней і дзіцячага аддзялення абласной бальніцы, дзе ўпершыню ў краіне ўвяла шпіталізацыю дзяцей абавязкова разам з маці, што значна скараціла тэрміны выздараўлення і ўзровень смяротнасці[4]. Ніна Уфлянд была вядомым ў Бабруйску чалавекам, праз адданасць працы і дасканалы кантакт з дзецьмі[4] да яе як педыятара мэтанакіравана звярталіся[6].
У аўтабіяграфічнай кнізе «Маці і сын», Саламон Шульнам успамінае: «Яна рашала са мной задачы па матэматыцы, калі я вучыўся на інжынерным факультэце, і правіла мае сцэнарыі, калі я вучыўся ў інстытуце кінематаграфіі. Яна вывучала музычныя гамы, дапамагаючы маёй сястры, яна была палітыкам, стратэгам, лідарам, дапамагаючы мужу арыентавацца ў складаных сітуацыях тых гадоў… Мама была ўлюбёнкай свайго калектыву і вечным цэнтрам застольнай весялосці»,[4] — успаміны маці, напісаныя ў 1984—1989 гадах, увайшлі ў склад кнігі пад умоўнай назвай «Нататкі дзіцячага ўрача»[7].
Паводле першай адукацыі Саламон Шульман быў інжынерам. У 1966 годзе скончыў факультэт кінарэжысуры Інстытута кінематаграфіі (УДІК).
Быў адным з заснавальнікаў папулярнага дакументальнага серыяла «Альманах кинопутешествий» (мастацкі кіраўнік У. А. Шнэйдэраў ), над якім працаваў у 1963—1973 гадах. Працаваў на кінастудыях СССР, Югаславіі, Германіі, ЗША, Італіі, Аўстраліі. Аўтар больш за 40 дакументальных фільмаў, 5 мастацкіх кінасцэнарыяў, шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў, апублікаваных у многіх краінах свету. Узначальваў кінаэкспедыцыі да Паўночнага полюса, на вяршыні Паміра, астравы Акіяніі, у джунглі Афрыкі, пустыні Аўстраліі.
Лаўрэат Саюза журналістаў СССР . Член Прэзідыума Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Член Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі і Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Масквы[8], член Гільдыі драматургаў Аўстраліі. Прафесар італьянскага дзяржаўнага ўніверсітэта[9]. Яго публічныя выступы нязменна прыцягвалі да сябе шматлікія студэнцкія аўдыторыі Італіі, Англіі, Германіі, ЗША, Аўстраліі.
Апошнія гады жыў у Мельбурне (Аўстралія). Памёр 6 верасня 2017 года[1][10][11].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1964—1967 гадах быў у грамадзянскім шлюбе з Таццянай Самойлавай[12].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1964 — Першая прэмія Саюза журналістаў СССР па кіно на Усесаюзным КФ ў Ленінградзе за дакументальна-публіцыстычны фільм «Сярод белага дня» («Весткі», Масква, 10-08-1964).
- 1971 — прэмія на міжнародным КФ ў Чэхаславакіі за дакументальны фільм «На схілах Эльбруса» і «У старажытнай Хіве».
- 1976 — Першая прэмія на міжнародным конкурсе кінадраматургаў у Югаславіі за кінасцэнарый «Катастрофа» («Навіны», Бялград, 20-01-1976).
- 1998 — Лепшая кніга месяца па раздзелу «Біяграфіі» — ацэнка журы прафесійнай крытыкі за кнігу «Улада і лёс» («Весткі», Масква, 29-05-98 г.).
- 2006 — «Знак згоды» III ступені, (Міжнародная канфедэрацыя журналісцкіх саюзаў, 2006 г.)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — Na kraju zemlje («AS» # 1, Yugoslavia)
- 1982 — Россия умирает от смеха
- 1985 — Инопланетяне над Россией
- 1996 — В стране снегов и вулканов (записки кинодокументалиста) («Новое русское слово», New York)
- 1998 — Власть и судьба — М.: Остожье, 1998. — 464 с. Тираж 11 000 экз. ISBN 5-86095-100-0
- 1998 — Континент, где верят в удачу (GEO #7)
- 2002 — Kings of the Kremlin[13]
- 2004 — Мы уходим последними…
- 2004 — Променад по социалке
- 2006 — Завтра не приходит никогда (National Geographic, TRAVELER #6-7)
- 2007 — Ядерный век (киноповесть)
- 2009 — Мать и Сын. Еврейские мотивы… / Нина Уфлянд, Сол Шульман. — Москва: Параллели, 2009. — 208 с. (у суаўтарстве з Нінай Уфлянд)
- 2011 — Австралия — Terra Incognita (Когда звери ещё были людьми) — М.: Альпина нон-фикшн, 2011. — 228 с. + 16 с. вкл. ISBN 978-5-91671-109-7
Фільмаграфія (скарочаная)
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар-рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- 1964 — Сярод белага дня
- 1965 — Памір — дах свету
- 1966 — Даліна Сумбары
- 1967 — У сэрцы Афрыкі
- 1968 — Землятрус
- 1968 — Там, дзе зімуюць караблі
- 1969 — На схілах Эльбруса
- 1969 — У старажытнай Хіве
- 1970 — На краю зямлі
- 1971 — У скіфскіх стэпах (Сіваш)
- 1973 — Алаід — агністы кратар
- 1974 — Краіна маіх ворагаў
- 1984 — Арт-Нова
- 1985 — Народжаныя пад вадой
- 1990 — Мастацкія скарбы свету
- 2004 — Паляўнічыя за апаламі
- 2006 — Белы чалавек у яме
Сцэнарыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1968 — «Ядзернае стагоддзе» (СССР, Масфільм)[14]
- 1975 — «Катастрофа» (Югаславія, «FRZ»)
- 1978 — «Маўчанне» («The Silence», Аўстралія, «Victoria Film Corporation Co.»)
- 1980 — «Яўрэйская віза» («the Jewish Ticket», Аўстралія, «Australian Film Commission»)
- 2007 — «Палкоўнік Конда» (Казахстан, «Capital Group Ltd.SA»)
Зноскі
- ↑ а б Самсонов, Александр.. Умер Соломон Шульман / Он начинал «Клуб кинопутешествий» с Владимиром Шнейдеровым . Журнал «Экология и жизнь» (9 верасня 2017). — Статьи. Праверана 10 верасня 2017.
- ↑ Соломоново решение // газета «Время». Новости Казахстана
- ↑ Ольга Смолякова. Соломоновы решения Архівавана 25 лютага 2021. (руск.)
- ↑ а б в г д е Уфлянд, Нина Генриховна (руск.)
- ↑ Янушкевич А. С., Воробьев В. О., Березко А. П. Становление и развитие противотуберкулезной службы Могилевской области // Recipe = Рецепт. Приложение 2018. — С. 46.
- ↑ Ольга Смолякова. Записки детского врача (руск.)
- ↑ Записки детского врача (руск.)
- ↑ chuprinin: Писатели Австралии // chuprinin.livejournal.com
- ↑ Сол Шульман: правда без жанров Архівавана 16 ліпеня 2011. // газета «Оренбургский университет»
- ↑ Умер наш известный земляк Сол Шульман(недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (8 верасня 2017). — Человек. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2017. Праверана 10 верасня 2017.
- ↑ Профессор свободной жизни. Памяти Соломона Шульмана // «ЭкоГрад»
- ↑ Шульман С. Е.. Слава и позор . Радио Свобода (24 лістапада 2013). Праверана 7 мая 2014.
- ↑ Kings of the Kremlin Архівавана 14 студзеня 2005. | GB-Russia Society Journals
- ↑ Харакири: Рассказ шестидесятника. | РС — Поверх барьеров с Иваном Толстым (24 апр 2012)
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 6 верасня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мельбурне
- Выпускнікі УДІКа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты Расіі XX стагоддзя
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Кінарэжысёры СССР
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя