Саленціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Саленціна
італ.: Salintina
Torre Sant'Andrea (Lecce).jpg
40°20′00″ пн. ш. 18°00′00″ у. д.HGЯO
Акваторыя Адрыятычнае мора
Найвышэйшы пункт 300 м
Краіна Flag of Italy.svg Італія
Саленціна (Італія)
Саленціна
Саленціна
Commons-logo.svg Саленціна на Вікісховішчы

Саленціна (італ.: Salintina) — паўвостраў у Італіі, паўднёва-ўсходні ўскраек Апенінскага паўвострава.

Абмываецца Адрыятычным і Іанічным (заліў Таранта) морамі і пралівам Атранта. Працягласць складае 150 км. Уяўляе сабой узгорыстую раўніну вышынёй да 300 м, складзеную галоўным чынам вапнякамі і даламітамі. Распаўсюджаны карст. У расліннасці пераважаюць міжземнаморскія хмызнякі. Насельніцтва займаецца вінаградарствам, тытуняводствам. Буйныя гарады і парты: Брындзізі, Таранта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]