Перайсці да зместу

Таранта (заліў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таранта
італ. Golfo di Taranto, лац. Tarentinus Sinus
39°53′06″ пн. ш. 17°16′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Даўжыня берагавой лініі140 км
Найбольшая глыбіня3 657 м
Таранта (заліў) (Італія)
Таранта (заліў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Та́ранта[1] (італ.: Golfo di Taranto; лац.: Tarentinus Sinus) — заліў, размешчаны ў паўночнай частцы Іанічнага мора, на крайнім поўдні Італіі.

Заліў размешчаны ў марской акваторыі паміж «абцасам Італьянскага бота» на ўсходзе (вобласць Апулія) і яго «мыском» на захадзе (вобласць Калабрыя). Узбярэжжа і раёны паўночнай часткі заліва адносяцца да італьянскай вобласці Базіліката. Самы буйны горад і порт — Таранта. Даўжыня заліва 138 км, шырыня каля ўвахода 133 км, даўжыня ўзбярэжжа складае 140 кіламетраў. Воды заліва празрыстыя і багатыя рыбай. Глыбіня дасягае 2657 метраў. Прылівы 0,3 м, паўсутачныя. На беразе растуць гаі з піній і кіпарысаў. У заліве знаходзяцца астравы Чэрадзі.

Берагі заліва ўжо ў глыбокай старажытнасці былі заселены італьянскімі плямёнамі. У VIII—VI стст. да н.э. тут з’яўляюцца грэчаскія калоніі, узнікаюць гарады-полісы. Грэкі назвалі заліў Іанічным (грэч. Ionios Kolpos), а рэгіён, які прылягае да яго, стаў вядомы як Вялікая Грэцыя. У III—II стст. да н.э. гэта тэрыторыя была падпарадкавана рымлянам, якія прыдумалі сучасную назву Tarentinus Sinus. Пасля падзення Рыма ў V стагоддзі рэгіён перайшоў пад уладу Візантыі, затым арабаў і нарманаў. У познім Сярэднявеччы і Новым часе тэрыторыі вакол заліва ўваходзілі ў Неапалітанскае каралеўства і Каралеўства абедзвюх Сіцылій, у XIX стагоддзі сталі часткай аб’яднанай Італіі. У гады Першай сусветнай вайны Тарэнцкі заліў быў закрыты для суднаходства.

26 красавіка 1977 года спецыяльным прэзідэнцкім указам уся акваторыя заліва была абвешчана «ўнутраным морам» Італіі, яе «гістарычнай спадчынай», з прычыны чаго заліў знаходзіцца пад поўнай юрысдыкцыяй італьянскай дзяржавы. Такое рашэнне спачатку аспрэчвалася ЗША, Вялікабрытаніяй і Мальтай, аднак у наш час гэта пытанне практычна не закранаецца.

У заліве размешчана буйная ваенна-марская база НАТА.