Мікуліна (Руднянскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Мікуліна
руск.: Микулино
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 +7 48141
Паштовы індэкс
216763
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Мікуліна на карце Расіі ±
Мікуліна (Руднянскі раён) (Расія)
Мікуліна (Руднянскі раён)
Мікуліна (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Мікуліна (Руднянскі раён)

Мікуліна (руск.: Микулино), або Мікулін — вёска ў Расіі, на возеры Галабай. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасялення Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 127 чал. (2007). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад граніцы з Беларуссю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Мікулін згадваецца ў XVI ст. як умацаваны горад Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час ён быў цэнтрам воласці ў валоданні князёў Лукомскіх. Пазней паселішча значыцца як мястэчка, уладанне князёў Агінскіх. У 1720 Мар'ян Агінскі фундаваў тут касцёл Святога Антонія, пры які пачаў дзейнічаць кляштар бернардзінцаў[1][2].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Мікулін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце[3] Магілёўскай губерні. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 27 мая 1866[4] расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На мяжы XIX — XX стагоддзяў у мястэчку было 73 двары, дзейнічалі царква і 3 яўрэйскія малітоўныя школы, працавала народнае вучылішча[5]1875).

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Мікулін увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Мікуліна працуюць пачатковая школа і амбулаторыя.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Мікулінскі кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганная група.

  • Касцёл Святога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Святой Тройцы МП)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар бернардзінцаў (1720)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mikulin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 412.
  2. Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 378.
  4. Ганчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.
  5. Микулин // к // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  6. Микулино // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]