Самуіл Іахімавіч Пазняк
Самуіл Іахімавіч Пазняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1966 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Самуіл Іахімавіч Пазняк (нар. 7 лістапада 1897, Мінск — 2 верасня 1966, Мінск) — беларускі хімік-тэхнолаг, спецыяліст у галіне біятэхналогіі харчовых прадуктаў. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (хімічны факультэт, 1924).
Працаваў у Мінскім губернскім упраўленні па эвакуацыі палонных і бежанцаў (1918—1920, камендант), Цэнтральнай хімічнай лабараторыі Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР (1924—1925, стажор), Маскоўскім піваварным заводзе (з 1925, памочнік майстра), Белхарчтрэсце Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР (Цэнтральная хімічная лабараторыя, загадчык лабараторыі), Навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці БССР (з 1932, намеснік дырэктара на навуцы, дырэктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1928, дацэнт кафедры брадзільнай вытворчасці, у 1939—1941 і з 1947 — загадчык кафедры тэхналогіі харчовых вытворчасцей, у 1939—1941 і 1945—1947 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: піваварная вытворчасць.
Пахаваны на Усходніх могілках (сектар 26, рад 15, участак 6), г. Мінск.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «Знак Пашаны» (1944), Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і інш[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- К. И. Баландин. ПОЗНЯК Самуил Иоахимович – ректор БПИ в 1939–1941 и в 1945–1947 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 8—9. — 15 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 2 верасня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты біялагічных навук
- Выпускнікі МДТУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі
- Рэктары БНТУ