Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч
| Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
| Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
| Пераемнік | Мікалай Мяшкоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 (19) лістапада 1900 |
||||||
| Смерць | 28 студзеня 1968 (67 гадоў) | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | геадэзія | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (6 (19) лістапада 1900, Орша, Магілёўская губерня — 28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).
У 1928—1929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (1933—1941, 1945—1959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.
У 1959—1968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.
Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.
Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названа адна з вуліц Мінска (былая Шостая Лінія).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.
- Дарашэ́віч Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 52. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- К. И. Баландин. ДОРОШЕВИЧ Михаил Васильевич – ректор БПИ в 1947 – 1959 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 9—10. — 15 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі БНТУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Рэктары БНТУ
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Геадэзісты СССР
- Геадэзісты Беларусі
- Міністры вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР