Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
Дата нараджэння 19 лютага 1939(1939-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1985(1985-02-16) (45 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў (19 лютага 1939, Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).

Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]