Перайсці да зместу

Самуіл Залманавіч Галкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуіл Галкін
שמואל האַלקין
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Шмуэл Галкін
Дата нараджэння 23 лістапада (5 снежня) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1960(1960-09-21)[2][3] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, перакладчык
Жанр Лірыка, філасофская паэзія, драма
Мова твораў ідыш
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуіл Залманавіч Галкін (23.11(5.12).1897, Рагачоў21 верасня 1960, Масква) — яўрэйскі паэт, перакладчык і драматург.

Першыя творы Галкін пісаў на іўрыце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некаторы час жыў у Екацярынаславе. У 1922 годзе ён пераехаў у Маскву.

У далейшым Галкін звяртаецца да актуальнай савецкай тэматыцы, дэкларуе веру ў перамогу камуністычных ідэй і інтэрнацыянальнага гуманізму. У зборнік «Эрдышэ вэгн» («Зямныя шляхі», 1945) увайшлі патрыятычныя вершы аб Вялікай Айчыннай вайне. Значнай часткай творчасці Галкіна становіцца інтымная і філасофская лірыка («Кантакт», 1935), у якой фіксацыя найтонкіх рухаў душы набывае асаблівую рэльефнасць дзякуючы афарыстычным вершам, багаццю і гнуткасці мовы. Асноўны настрой гэтай лірыкі — любоў да жыцця, захапленне перад разнастайнасцю яе праяў. Свежасць успрымання арганічна зліваецца з глыбокім асэнсаваннем навакольнага свету.

Драматычныя творы «Бар-Кохба» (1939), «Суламіф» (1940), «Душа, якая спявае» ішлі на сцэнах яўрэйскіх тэатраў. Трагедыя «Паўстанне ў гета» («За жыццё», 1947) паказвае гераічнае паўстанне ў варшаўскім гета супраць нацысцкіх акупантаў.

Зноскі

  1. а б Галкин Самуил Залманович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Галкин Самуил Залманович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.