Інтымная лірыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інты́мная лі́рыка — сукупнасць лірычных твораў пра каханне. Адным з самых старажытных i знакамітых майстроў інтымнай лірыкі была старажытнагрэчаская паэтэса Сапфо (канец VII — першая палова VI ст. да н.э.). Значны ўклад у развіццё сусветнай інтымнай лірыкі ўнеслі Авідзій, Петрарка, Шэкспір, А. Пушкін, А. Міцкевіч, Р. Гамзатаў і інш. Паэзія выпрацавала нямала жанраў i жанравых разнавіднасцей інтымнай лірыкі: альбы, баркаролы, серэнады, эпіталамы, рамансы.

Беларуская інтымная лірыка[правіць | правіць зыходнік]

У беларускім фальклоры існуе асобны вялікі і багаты жанр песень пра каханне. На іх аснове i з выкарыстаннем сусветнага паэтычнага вопыту беларускія паэты XVII—XVIII стст. напісалі нямала вершаў, што ўзбагацілі тагачасную інтымную лірыку. У новай беларускай літаратуры, што нараджалася i развівалася ў XIX ст. амаль што ў канспіратыўных умовах, было не да інтымнай лірыкі — у ёй выразна пераважалі грамадзянскія матывы. I толькі ХХ ст. прынесла сапраўдны росквіт інтымнай лірыцы. Выдатныя ўзоры яе ёсць у Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Куляшова, М. Танка, П. Броўкі, Е. Лось, Я. Янішчыц, і інш. Часам выходзяць зборнікі, цалкам складзеныя з твораў інтымнай лірыкі («Ave Maria» М. Танка, «Ты — мая пчолка» П. Броўкі і інш.). Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне «Песні пра каханне» (1978), творы паэзіі пісьмовай — у анталогію «Зорка Венера» (1972).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]