Перайсці да зместу

Санага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санага
фр. Sanaga
Мост праз раку ў горадзе Эдэа
Мост праз раку ў горадзе Эдэа
Характарыстыка
Даўжыня 918 км
Басейн 129 212 км²
Расход вады 2 072 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 6°42′03″ пн. ш. 14°11′56″ у. д.HGЯO
Вусце заліў Біяфра
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 3°33′33″ пн. ш. 9°39′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Біяфра → Гвінейскі заліў

Краіна
physical
Санага
Санага
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сана́га[1] (фр.: Sanaga) — рака ў Камеруне.

Утвараецца ад сутокаў рэк Джэрэм і Лом, якія пачынаюцца на плато Адамава. Даўжыня 918 км (ад вытоку ракі Джэрэм), плошча басейна 135000 км². Упадае некалькімі рукавамі ў заліў Біяфра. Асноўны прыток — Мбам (справа). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і вадаспады. Разводдзе ў чэрвені—снежні. Сярэдні расход вады больш 2000 м³/с. Суднаходная ніжэй горда Эдэа, каля якога ГЭС.

Зноскі

  • Санага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 144. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сана́га // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 551—552. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Сана́га // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 578. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.