Сангілен
Сангілен | |
---|---|
руск. Сангилен | |
51° пн. ш. 96° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | 3276 м |
Сангіле́н[1], Сенгіле́н[1] (руск.: Сангилен, Сенгилен) — нагор’е ў Расіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Тувы. Служыць водападзелам рэк басейна Малога Енісея і Тэс-Хема.
Нагор’е распасціраецца з захаду на ўсход на 230 км, найбольшая шырыня дасягае 120 км. Максімальная вышыня — 3276 м. Нагор’е складзена гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, мармурызаванымі вапнякамі, перарванымі інтрузіямі гранітаў. Вяршыні разнастайнай формы: ад платападобных да вышчэрбленых (у абласцях распаўсюджвання старажытнага зледзянення). На паўночных схілах растуць кедрава-лістоўнічныя лясы; у цэнтральнай і паўднёвай частках (у глыбока ўрэзаных далінах) — драўняная расліннасць; на схілах — стэп, які пераходзіць на вышыні 1800—2000 м у горныя лугі і тундру. Ёсць радовішчы жалезістых кварцытаў, нефелінаў, графіту, золата.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сангілен, Сенгілен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сенгилен // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)