Перайсці да зместу

Сапліцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сапліцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Сапліцы на карце Беларусі ±
Сапліцы (Беларусь)
Сапліцы
Сапліцы (Гродзенская вобласць)
Сапліцы

Саплі́цы (руск.: Соплицы, польск.: Soplicowo) — колішняя вёска ў Беларусі[1]. Знаходзілася на тэрыторыі Варанчанскага сельсавета Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова вёска (дакладней — засценак) называлася Сапліца, Сапліцы ці Сопліцы][3][4][5]. Падчас знаходжання засценку ў складзе Расійскай імперыі поруч з іншымі найменнямі вёскі[6] з'яўляецца таксама назва Сапліцава (польск.: Soplicowo)[7], якая выкарыстоўвалася ў тым ліку ў міжваеннай Польшчы[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Засценак Сапліцы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Засценак належаў Сапліцам (Сопліцам)[9]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце Мінскай губерні, з'яўлялася шляхецкай ваколіцай[10][11].

Вёска Райца, якая знаходзілася побач Сапліцаў належала брату каханай Адама Міцкевіча Марылі — Юзафа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафесарам Кракаўскага ўніверсітэта Адамам Жултоўскім.

У часы Першай сусветнай вайны ў лютым 1918 года Сапліцы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі засценак увайшоў у склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сапліцы апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Увайшлі ў склад гміны Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства, у засценку ў 1921 годзе жыло 29 жыхароў, сярод якіх 23 былі каталікамі, 6 праваслаўнымі[13].

У 1939 годзе Сапліцы ўвайшлі ў склад БССР. У 1987 г. Сапліцы былі канчаткова знесены і перасталі існаваць.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Сапліцы ўзгадаў Адам Міцкевіч у ’’Пане Тадэвушы’’[14][15][16]. Уласна ад Сапліцаў ці ад прозвішча ўладальнікаў Сапліцаў Міцкевіч узяў назву месца дзеяння паэмы. Аднак засценак быў не адзіным прататыпам міцкевічаўскага Сапліцава[17][18].

Вядома, што Адама Міцкевіча звязвалі сваяцкія сувязі з сапраўднымі гаспадарамі мястэчка. Сапліцы (польск.: Saplісоwіе) былі ў сваяцтве з уладальнікамі суседніх Горбатавічаў Міцкевічамі праз шлюб Адама Міцкевіча (стрыечнага дзеда паэта) з Вікторыяй Сапліцай у 1779 г.[19]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1990 Квадрат N-35 топографических карт
  2. Публічная кадастравая карта Рэспублікі Беларусь
  3. Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
  4. Horbatowicze. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
  5. Władysław Makarski: O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu
  6. Карта Шуберта
  7. Soplicowo, pow. nowogródzki, [w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XI: Sochaczew — Szlubowska Wola, Warszawa 1890, s. 76.]
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923, s. 47.
  9. Władysław Makarski: O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu
  10. Soplicowo, pow. nowogródzki, [w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XI: Sochaczew — Szlubowska Wola, Warszawa 1890, s. 76.]
  11. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923, s. 47.
  12. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  13. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923, s. 47.
  14. Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
  15. Horbatowicze. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
  16. Soplicowo, pow. nowogródzki, [w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XI: Sochaczew — Szlubowska Wola, Warszawa 1890, s. 76.]
  17. Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
  18. Władysław Makarski. O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu. «Roczniki». 6, 2002. Paryż: Polska Akademia Nauk. Stacja Naukowa w Paryżu.
  19. Władysław Makarski: O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пан Тадэвуш