Сарая Ансар аль-Акіда
| Сарая Ансар аль-Акіда | |
|---|---|
| | |
| З'яўляецца часткай |
Сілы народнай мабілізацыі ВІСІ |
| Ідэалогія | ісламізм, нацыяналізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
| Лідары | Джалал ад-Дын ас-Сагір |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | чэрвень 2014 |
| Саюзнікі |
Сарая Ашура Іран |
| Праціўнікі | ІДІЛ |
| Колькасць членаў | 1500—3000 чалавек (2016 г.) |
| Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку |
Сарая Ансар аль-Акіда (араб. سرايا أنصار العقيدة; бел.: Брыгада абаронцаў догмы) — іракская шыіцкая ісламісцкая групоўка.
Узнікненне
[правіць | правіць зыходнік]«Сарая Ансар аль-Акіда» была сфарміравана ў чэрвені 2014 года іракскімі шыітамі, якія ў 2012 годзе з’ехалі ваяваць у Сірыю, а затым вярнуліся ў Ірак падчас наступлення «Ісламскай дзяржавы»[1].
Адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Групоўка ўваходзіць у склад Вышэйшага ісламскага савета Ірака[1][2] і кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», сфарміраванай у чэрвені 2014 года[1]. Арганізацыя мае цесныя сувязі з апалчэннем «Сарая Ашура»[1].
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]«Сарая Ансар аль-Акіда» прытрымліваецца шыіцкага ісламізму і іракскага нацыяналізму[1], прызнае рэлігійны аўтарытэт аяталы Алі Сістані[1][3] і станоўча адносіцца да Ірану[1][2].
Асабісты склад
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыю ўзначальвае Джалал ад-Дын ас-Сагір[1]. У 2016 годзе «Сарая Ансар аль-Акіда» ў сваім складзе мела дзве брыгады: 28-ю і 66-ю. Агульная колькасць групоўкі ацэньвалася ад 1500 да 3000 чалавек[1][4]. Апалчэнне вядома вытворчасцю добрай саматужнай бранятэхнікі[1].
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Падчас грамадзянскай вайны ў Іраку групоўка прыняла удзел у розных ваенных кампаніях, сярод якіх[1][2]:
Падтрымка
[правіць | правіць зыходнік]«Сарая Ансар аль-Акіда» падтрымліваецца Іранам, які пастаўляе ёй зброю[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
- Спецыяльныя групы (Ірак)
- Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Stéphane Mantoux, Soutien à Bachar al-Assad: la milice chiite irakienne Saraya Ansar al-Aqeeda favorable à l'envoi de troupes en Syrie Архівавана 31 жніўня 2017., France Soir, 7 décembre 2016.
- 1 2 3 Mourir pour Assad 9/Sayara Ansar al-Aqeeda, Historicoblog, 30 novembre 2016.
- ↑ Pierre Barbancey, Les milices chiites d’Irak, un pouvoir dans le pouvoir, L'Humanité, 2 novembre 2016.
- ↑ Aymenn Jawad Al-Tamimi, Hashd Brigade Numbers Index, 31 octobre 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mourir pour Assad 9/Sayara Ansar al-Aqeeda, Historicoblog, 30 novembre 2016.
- Stéphane Mantoux, Soutien à Bachar al-Assad: la milice chiite irakienne Saraya Ansar al-Aqeeda favorable à l'envoi de troupes en Syrie Архівавана 31 жніўня 2017., France Soir, 7 décembre 2016.