Сардзінская мова
| Сардзінская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | limba sarda |
| Краіны | Італія |
| Рэгіёны | Сардзінія |
| Афіцыйны статус | Сардзінія |
| Агульная колькасць носьбітаў | 1,2 млн |
| Статус | ёсць пагроза знікнення[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | срд 583 |
| ISO 639-1 | sc |
| ISO 639-2 | srd |
| ISO 639-3 | srd |
| WALS | srd |
| Ethnologue | srd |
| IETF | sc |
| Glottolog | sard1257 |
Сардзі́нская мова (саманазва: limba sarda) — раманская мова, родная мова карэннага насельніцтва вострава Сардзінія ў Італіі. Агульная колькасць носьбітаў — 1,2 млн чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сардзінская мова сфарміравалася ў выніку раманізацыі насельніцтва Сардзініі пасля рымскага заваявання ў III ст. да н. э. У раннім сярэднявеччы Сардзінія фармальна ўваходзіла ў склад Візантыі, таму гутарковыя дыялекты развіваліся адносна самастойна іншых італьянскіх дыялектаў. У Італіі сардзінскія дыялекты часцяком вызначаліся як варварскія. У XIV ст. Дантэ Аліг’еры наогул не адносіў сардзінскую мову да італьянскай.
Раннімі пісьмовымі помнікамі сардзінскай мовы з'яўляюцца статут Сасары (каля 1316 г.) і Carta de Logu (1392 г.) — статут сардзінскай дзяржавы Арбарэя. На сардзінскай мове пісаў паэт, навучэнец Пізанскага ўніверсітэта Джэралама Араола (1542 — 1615 гг.). З XIV ст. на развіццё мясцовых гаворак моцна ўплывалі іспанская і каталанская мовы. У 1760 г. у якасці афіцыйнай была прынята італьянская мова.
На мяжы XIX ст. і XX ст. з'явіліся навуковыя працы, прысвечаныя сардзінскай мове. У другой палове XX ст. нарадзілася «новая літаратурная хваля» на сардзінскай мове (Nouvelle vague literaria sarda).
15 кастрычніка 1997 г. сардзінская мова была прызнана афіцыйнай у Сардзініі. Мае статус рэгіянальнай мовы ЕС.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюцца 4 асноўныя дыялекты:
- Галурыйскі
- Лагударыйскі
- Кампіданскі
- Сасарыйскі
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]| Сардзінская мова | Беларуская мова |
|---|---|
| Emmo | Так |
| Non | Не |
| Salute (Saludi) | Прывітанне |
| Bon jiorno (Bòna di) | Добрай раніцы |
| Bona tarde | Добры дзень |
| Bona sera | Добры вечар |
| Bona notte | Добрай ночы |
| Adiosu | Да пабачэння |
| Ite ti nas? | Як тваё імя? |
| Mi naro Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
| T'amo | Я цябе кахаю |
| Grazie meda | Вялікі дзякуй |
| Pro piaghere | Калі ласка |
| Cantu costat? | Колькі гэта каштуе? |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
