Саха (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саха
Мова: беларуская
Тыраж:

«Саха» — часопіс сельскагаспадарчай тэматыкі, дэмакратычнага кірунку. Выходзіў на беларускай мове, у Вільні (красавік 1912 — кастрычнік 1913), у Мінску (лістапад 1913 — студзень 1915). На 27-м нумары выхад спынены ў сувязі з Першай сусветнай вайной. Таксама 2 нумары былі выдадзены ў Мінску (красавік 1920 — май 1920). У далейшым вых. у Вільні (сакавік 1927 — жнівень 1931), выйшаў 41 нумар. Усяго выйшла 70 нумароў. Рэдактары А. Уласаў (1912—1915, 1920, 19281929), У. Павалковіч (1927), М. Ільяшэвіч (1930—1931). Друкаваліся У. Павалковіч, Зоська Верас, М. Манцэвіч і інш.[1]

На старонках «Сахі» прапагандаваліся прагрэсіўныя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольная сістэма севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра розныя аспекты садоўніцтва, агародніцтва, даваў гаспадарчыя парады.

Зноскі

  1. Ліс А. «Саха» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. — С. 234. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс А. С. «Саха» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 202. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).