Мікола Ільяшэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. Ільяшэвіч)
Jump to navigation Jump to search
Мікола Ільяшэвіч
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1934(1934-09-02)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік
Месца працы
Альма-матар
Член у

Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (1903, Пружаны — 2 верасня 1934, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час 1-й сусветнай вайны, з 1915 разам з сям'ёю быў бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям'я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1928). Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь і беларусы». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1].

Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»).

У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям'ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Славянскай бібліятэцы…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]